Вынікі конкурса эсэ "Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце"

На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.
У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. (Паводле Яна Святое Дабравесце 1:1-4)
Менавіта з кнігаў Бібліі пачаў сваю друкарскую справу Францыск Скарына ў далёкім 16 стагоддзі. У друкаванай кнізе ён бачыў невычарпальныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх і маральных якасцей.
"Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце" - менавіта пад такою назваю навуковай бібліятэкай быў праведзены літаратурны конкурс сярод студэнтаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў. Конкурс сабраў амаль паўсотні ўдзельнікаў... Дасланыя імі эсэ былі неаднаразова перачытаны і абмеркаваны журы, якое прыйшло да высновы, што варта выдзеліць асобна пераможцаў сярод студэнтаў і навучэнцаў. Таму, трэцяе месца займаюць: Захаранка Караліна (студэнтка юрыдычнага факультэта) і Краснадземская Ірына (навучэнка Ваўкавыскага каледжа), другое месца - Мурашка Дар'я (студэнтка юрыдычнага факультэта) і Садкоўская Кацярына (навучэнка Гуманітарнага каледжа). Першае месца: Смолка Вікторыя (студэнтка філалагічнага факультэта) і Бандарук Дар'я (навучэнка Ваўкавыскага каледжа).
ВІтаем пераможцаў!!!
  

Источник: 

Отдел библиотечных информационных технологий




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ