Выставы

2013-й год прайшоў у Беларусі пад знакам Года беражлівасці. Прасоўванне кнігі і чытання ў сучасным грамадстве - гэта частка місіі ўсіх бібліятэк, таму аб'ява ў Беларусі Года беражлівасці стала знакавай для бібліятэчнай супольнасці нашай рэспублікі. У рамках правядзення Года ашчаднасці ў Навуковай бібліятэцы ГрДУ ім. Я. Купалы праводзіліся тэматычныя кніжныя выставы, вялася актыўная прапаганда літаратуры па эканоміі і беражлiвасцi. Тэматыка эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, удасканалення сістэмы арганізацыі вытворчасці за кошт аптымізацыі выдаткаў, ўкаранення энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і тэхнікі, захавання грамадзянамі прынцыпаў эканоміі і беражлівасці была адлюстравана ў кніжных выставах, прэзентацыях новых паступленняў вучэбнай і навуковай літаратуры.

У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Бацькаўшчыны 2014 год у Беларусі аб'яўлены Годам гасціннасці. Адпаведны ўказ 27 снежня 2013 г. падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Аб'ява Года гасціннасці будзе спрыяць засяроджванню намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемства чэмпіянату свету па хакеі.
Гродна ў 2014 годзе аб'яўлены культурнай сталіцай Беларусі. Такое рашэнне прынята на калегіі Міністэрства культуры Беларусі. За права называцца культурнай сталіцай змагаліся два гарады - Гродна і Маладзечна. Калегія аднагалосна пастанавіла надаць ганаровы статус гораду на берагах Нёмана.

Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартавала ў рэспубліцы ў 2010 годзе. Яе мэта - зрабіць больш даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў рэспублікі, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны. Першым званне культурнай сталіцы атрымаў Полацк. У 2011-м гэты тытул перайшоў да Гомеля, у 2012-м - да Нясвіжа, а ў 2013 - да Магілёва. Гродна стаў пятым горадам, які атрымаў ганаровы статус "Культурная сталіца Беларусі". У 2014 г. у Гродне пройдзе мноства культурных акцый. Адным з яркіх праектаў стане юбілейны X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

 




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ