У навуковай бібліятэцы ГрДУ ім. Я. Купалы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы 21 лютага 2017 года

Дзень роднай мовы адзначылі ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 21 лютага.

У 11 гадзін у чытальнай зале адбылася прэзентацыя кнігі “Дабравест”, аўтары якой прысутнічалі на мерапрыемстве. Данута Бічэль-Загнетава, Юрка Голуб, Анатоль Брусевіч, Зніч, айцец Каспяровіч, Аліна Паўлоўская прачыталі свае вершы для прысутных на прэзентацыі і адказалі на пытанні слухачоў.

Сёння купалаўцы распачалі акцыю “Гуляем у беларускія гульні ў бібліятэцы”, якая працягнецца яшчэ некалькі дзён. Таму ўсіх, хто жадае прыняць удзел у гульнях чакаем у бібліятэцы яшчэ 22 і 23 лютага.

Источник: 

Отдел библиотечных информационных технологий




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ