Паслугі

                                                                        МБА і ЭДД                                    Электронная чытальная зала                                  Платныя паслугі навуковай бібліятэкі
 

МБА і ЭДД

15 лютага 2002 г. ў навуковай бібліятэцы ГрДУ ім. Я. Купалы адкрылася новая служба - сектар міжбібліятэчнага абанемента (МБА) і электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД), асноўнымі напрамкамi дзейнасці якога з'яўляюцца:

  •     Удзел у бібліятэчным забеспячэнні сістэмы кіравання якасцю ўніверсітэта.
  •     Выкананне запытаў карыстальнікаў па міжбібліятэчнаму абанементу (МБА) на адсутныя у НБ дакументы.
  •     Ажыццяўленне электроннай дастаўкі дакументаў па заяўках карыстальнікаў.
  •     Інфармаванне карыстальнікаў аб сістэме фондаў іншых бібліятэк з мэтай аператыўнага ўсталявання патрэбнага дакумента.
  •     Выкарыстанне сучасных сродкаў аўтаматызацыі і сувязі для прыёму і перадачы заказаў.
  •     Навукова-метадычная работа.

МБА выконвае заказы на кнігі і ксеракопіі артыкулаў з кніг і перыядычных выданняў з вядучых навуковых і галіновых бібліятэк Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі: Нацыянальная бібліятэка РБ, Прэзідэнцкая бібліятэка РБ, Навукова-педагагічная бібліятэка РБ, Расійская нацыянальная бібліятэка і інш. Паслугамі МБА для навуковай працы могуць карыстацца ўсе чытачы бібліятэкі ўніверсітэта.
ЭДД ажыццяўляе электронную дастаўку копій артыкулаў і аўтарэфератаў дысертацый з Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) г. Мінск, Бібліятэкі НАН Беларусі, а таксама з вядучага інфармацыйнага цэнтра Расіі - Усерасійскага інстытута навуковай і тэхнічнай інфармацыі (УІНІТІ).

                                                                                                                                      Заяўкі падаваць: сектар МБА і ЭДД
                                                                                                                                       (аўд. 107, гал. навучальны корпус)
                                                                                                                                              Глінская Вера Антонаўна
                                                                                                                                        Тэл. 73-19-66, e-mail: edd@grsu.by
                                                                                                                                      Час працы: 10.00 - 12.00; 14.00-16.00
                                                                                                                                             Выхадны - субота, нядзеля

Электронная чытальная зала

Интэрнэт-цэнтр/Электронная чытальная зала навуковай бібліятэкі ГрДУ ім. Я. Купалы (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116А) працуе штодня, акрамя суботы і нядзелі, з 8.30 да 21.00. Паслугі для студэнтаў і выкладчыкаў бясплатныя.

 Платныя паслугі навуковай бібліятэкі     

Цэны на паслугі, аказваемыя навуковай бібліятэкай УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверстэт імя Янкі Купалы”

з 01.12.2013

№ п/п  Назва паслугі  Адзінка вымярэння   Кошт з НДС (руб.)  
 1 Рэдагаванне апісанняў у бібліяграфічных спісах да навуковых, дыпломных, курсавых прац, вучэбных дапаможнікаў  Бібліяграфічны запіс  1 800 
2 Пошук і адбор інфармацыі па запыце карыстальніка ў выпадку яго адказу ад самастойнай працы (картачны каталог) Бібліяграфічны запіс  3 300 
 3 Пошук і адбор інфармацыі па запыце карыстальніка ў выпадку яго адказу ад самастойнай працы (электронны каталог, базы дадзеных)  Бібліяграфічны запіс  3 500 
 4 Сканіраванне дакументаў   1 старонка  3 200 
 5 Капіраванне дакументаў (фармат А4)   Старонка  700 
 6 Капіраванне дакументаў (фармат А4)  Двухбаковая старонка  1 400 
 7 Капіраванне дакументаў (фармат А3)   Старонка  1 250 
 8 Капіраванне дакументаў (фармат А3)  Двухбаковая старонка  2 550 
 9 Раздрукоўка тэкставых дакументаў фармата А4  Старонка  650 
 10 Раздрукоўка тэкставых дакументаў фармата А4  Двухбаковая старонка  1 150 
 11 Запіс інфармацыі на электронны носьбіт карыстальніка (да 1 Мбт уключна)  Мбайт  1 900 
 12 Запіс інфармацыі на электронны носьбіт карыстальніка (кожны наступны Мбт)  Мбайт  600 
 13 Індэнсіраванне дакументаў па УДК, ББК  Дакумент  6 000 
 14 Афармленне і выдача дубліката чытацкага білета замест згубленага  Чытацкі білет  30 000 
 15 Пераплётныя работы (цвёрды пераплёт)   Экзэмпляр/камплект  55 000 
 16 Пераплётныя работы (мяккі пераплёт)  Экзэмпляр/камплект  25 000 
 17 Капіраванне дакументаў (фармат А4) на паперы заказчыка Старонка  600 
 18 Капіраванне дакументаў (фармат А4) на паперы заказчыка Двухбаковая старонка  1 200 
 19 Капіраванне дакументаў (фармат А3) на паперы заказчыка Старонка  1 100 
 20 Капіраванне дакументаў (фармат А4) на паперы заказчыка Двухбаковая старонка  2 200 
 21 Раздрукоўка тэкставых дакументаў фармата А4 на паперы заказчыка Старонка  550 
 22 Раздрукоўка тэкставых дакументаў фармата А4 на паперы заказчыка Двухбаковая старонка  1 100 

Кантакты:

Дырэктар - Мікалай Уладзіміравіч Грынько, тэл.: 73-19-24

Абноўлена 25.11.2013




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ