Інфармацыйна-метадычны семінар

6 кастрычніка 2017 г. навуковая  бібліятэка сумесна з цэнтрам інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы правялі інфармацыйна-метадычны семінар “Публікацыйная актыўнасць супрацоўнікаў і павышэнне месца ўніверсітэта ў міжнародных рэйтынгах”. Семінар складаўся з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Удзел у працы семінара прынялі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: Уладзімір Галынскі,   намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы, Павел Салаўёў, начальнік медыяцэнтра, Уладзімір Кулажанка, дырэктар фундаментальнай бібліятэкі БДУ.

У першай частцы семінара прысутным былі прапанаваны наступныя даклады:

- “Удзел устаноў вышэйшай адукацыі ў міжнародных рэйтынгах. Кропкі росту” (Галынскі Уладзімір Міхайлавіч). Дакладчык падаў агульную інфармацыю пра рэйтынгі, а на самых значных спыніўся больш падрабязна, распавёў пра навукаметрычную дзейнасць і адзначыў яе стан у дадзены момант. Асобным пытаннем вылучыў праблему павышэння рэйтынгу: на якія кропкі росту неабходна звярнуць асаблівую ўвагу. Заключным пытаннем стала стварэнне персанальных старонак (электронных партфоліа) навукоўцаў;

- “Цэнтр навуковай кампетэнцыі і камунікацый як інструмент павышэння публікацыйнай актыўнасці акадэмічнага персаналу ўніверсітэта” (Салаўёў Павел Леанідавіч). Дакладчык расказаў пра цэнтр, як віртуальны праваднік у свет навуковых даследаванняў, які дапамагае маладым вучоным у падрыхтоўцы якасных навуковых публікацый;

- “Фарміраванне “адкрытай” навукі ва ўніверсітэце” (Кулажанка Уладзімір Генадзьевіч). Падняты праблемы павелічэння аб’ёмаў інфармацыі, інтэрнацыяналізацыі навукі і камерцыялізацыі навуковай дзейнасці.

У межах практычнай часткі былі праведзены трэнінгі  з супрацоўнікамі ўніверсітэта.




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ