Адбыўся навуковы круглы стол на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму

02 лютага 2018 г. на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся навуковы круглы стол, прысвечаны 50-м угодкам Гудзевіцкага музея “Гудзевіцкі музей і адраджэнне беларускай культуры ў канцы ХХ - пачатку ХХІ стст.” У дыскусіі прынялі ўдзел кіраўніцтва музея, родныя і блізкія А.М. Белакоза, выкладчыкі, навучэнцы і супрацоўнікі філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, навуковай бібліятэкі і іншыя госці. Асвятляліся пытанні асобы Алеся Мікалаевіча Белакоза, лёсу яго даследчай спадчыны, гісторыі стварэння і станаўлення музея, яго уплыву на культуру Беларусі, распрацоўкі новых турыстычных маршрутаў з наведваннем Гудзевіцкага музея і іх папулярызацыі. Былі абмеркаваны магчымасці праходжання студэнтамі этнаграфічнай практыкі на базе Гудзевіцкага музея, алічбоўкі каштоўных гістарычных дакументаў з ліку музейнага фонду і стварэння віртуальнай экскурсіі.

Источник: 

Отдел библиотечных информационных технологий




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ