Першы абласны фестываль "Кніга і час"

Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у правядзенні першага абласнога фестывалю “Кніга і час”,  які праходзіў 11 чэрвеня ў г. Свіслач.

У межах фестывалю адбылася навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Шлях беларускага друкаванага слова ў Свіслацкім краі”, арганізатарамі якой выступілі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, Свіслацкая раённая бібліятэка. Падчас канферэнцыі супрацоўнікі купалаўскага ўніверсітэта прадставілі даклады на тэмы: “Развіццё кнігадрукавання на Гродзеншчыне” (Грынько М.У., дырэктар навуковай бібліятэкі), “Супрасль як буйны інтэлектуальны цэнтр Вялікага Княства Літоўскага” (С.В. Марозава, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін), “Культурна-асветніцкая дзейнасць роду Хадкевічаў” (С.У. Амелька, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).

У межах працы літаратурнай гасцёўні дацэнт кафедры беларускай філалогіі, заслужаная настаўніца Беларусі, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Руцкая выступіла перад удзельнікамі фестывалю са сваімі вершамі, а студэнтка філалагічнага факультэта Аліна Паўлоўская прэзентавала свой паэтычны зборнік “За небакраем”.

 

 

 

Крыніца:

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ