У навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы народнай творчасці, прымеркаванай да 135-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

У навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы народнай творчасці, прымеркаванай да 135-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

У экспазіцыі “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” прадстаўлены работы ўдзельнікаў народнай студыі “Суквецце талентаў” Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.

Гэта шматлікія тканыя ручнікі, сурвэткі, закладкі, паясы, магніцікі з вытканым арнаментам, дыванкі, галаўныя ўборы, аксэсуары, лялькі, а таксама вырабы з саломкі. Тут жа прадстаўлена калекцыя кніг, прысвечаная беларускай народнай творчасці.

Адкрываючы выставу, першы прарэктар Ірына Кітурка адзначыла, што экспазіцыя прымеркавана да 135-годдзя са дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. У гонар першага названы наш універсітэт, які аб’ядноўвае ў сваіх сценах вялікую акадэмічную супольнасць купалаўцаў.

 – Мы павінны берагчы ў сваёй памяці імя Янкі Купалы, яго творчую спадчыну і ўсё, што звязана з багатай беларускай культурай, - падсумавала Ірына Фёдараўна.

Кіраўнік народнай студыі Марына Камінская правяла міні-экскурсію, расказала пра стварэнне студыі і пра яе лепшых вучняў, многія з якіх былі ці з’яўляюцца студэнтамі нашага ўніверсітэта.

Акрамя гэтага, частка экспанатаў прымеркавана да свята Вялікадня: тут можна ўбачыць велікодныя яйкі ручной работы, вытканую посцілку, абрусы, кошыкі з лазы, якія зраблены супрацоўнікамі бібліятэкі і іх роднымі.

Пазнаёміцца з выставай народнай студыі “Суквецце талентаў” можна ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы да 22 красавіка, па адрасе: вул. Э.Ажэшкі, 22, аўд. 116.

Источник: 

Отдел библиотечных информационных технологий




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ