Cемінар супрацоўнікаў бібліятэк Сеткі Універсітэтаў Пагранічча (СУП) “Магчымасці кансорцыуму бібліятэк СУП у павышэнні рэйтынгаў ВНУ”

15-17 сакавіка на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся семінар супрацоўнікаў бібліятэк Сеткі Універсітэтаў Пагранічча (СУП) на тэму “Магчымасці кансорцыуму бібліятэк СУП у павышэнні рэйтынгаў ВНУ”.

У працы семінара прынялі ўдзел супарацоўнікі бібліятэк Тэрнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта (дырэктар бібліятэкі Казімір Возьній), Універсітэта ў Беластоку (вучоны сакратар навуковай бібліятэкі імя Ежы Гедройця Ганна Косцюх), Смаленскага філіяла Расійскай Акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (загадчык кафедры дзяржаўнага і муніцыпальнага права Алена Лаўрова), Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (загадчык бібліятэкі Лілія Гарбунова).

Удзельнікі прэзентавалі бібліятэкі сваіх універсітэтаў і падзяліліся вопытам у павышэнні месцаў універсітэтаў у сусветных рэйтынгах. Таксама абмеркавалі пытанні адносна ўзаемаабмену інфармацыйнымі рэсурсамі паміж бібліятэкамі ўніверсітэтаў.

Госці наведалі Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы, мелі магчымасць пазнаёміцца з краявідамі горада.

Источник: 

Отдел библиотечных информационных технологий




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ