“Кніжная спадчына Францыска Скарыны”

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы атрымала ўнікальнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Дадзенае выданне, прымеркаванае да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, – сумесны праект Банка БелВЭБ і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які ажыццяўляўся па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Гэта першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Выданне складаецца з 20 тамоў, якія ўяўляюць сабой поўны збор 25 кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519 гады) і Вільні (1522-1525 гады).  Кожны том суправаджаецца прадмовай на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з выданнямі!

 

 

 

 

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ