Адкрыццё выставы "Жанчыны ў жыцці Адама Міцкевіч

18 лютага 2019 года ў навуковай бібліятэцы галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы пачала дзейнічаць выстава Народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка “Жанчыны ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча”.

Адкрыў выставу дырэктар бібліятэкі Мікалай Уладзіміравіч Грынько. Ён адзначыў сімвалічнасць пачатку Тыдня роднай мовы з выставы, звязанай з жыццём і творчасцю Адама Міцкевіча. Першае слова было прапанавана Марыне Аляксееўне Загідулінай, беларускаму мастацтвазнаўцу, якая расказала пра Уладзіміра Стальмашонка і прааналізавала яго партрэты. Наступнай выступіла Святлана Піліпаўна Мусіенка, прафесар кафедры замежных моваў ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар. Яна ўзгадала моманты з жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, звязаныя з жанчынамі, якія натхнялі паэта.

Дарэчы, за два дні выставу наведалі ужо звыш 100 чалавек.

Выстава будзе дзейнічаць да 1 сакавіка 2019 года. Запрашаем усіх далучыцца да прыгожага па адрасе вул. Ажэшка, 22, каб 116!

 

 

    

    

    

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ