Алесь Суша: Слова “буквар” прыдумалі беларусы

20 лютага 2019 г. навуковая бібліятэка сумесна са студэнтамі і выкладчыкамі педагагічнага і філалагічнага факультэтаў правяла сустрэчу з намеснікам дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандрам Сушам.

Госць расказаў пра тое, што менавіта беларусы прыдумалі слова “буквар”. Першая ў свеце кніга пад такою назваю выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў тыпаграфіі Віленскага Свята-Духава праваслаўнага братэрства. Кніга прызначалася для пачатковай адукацыі ў розных краінах свету. Ёсць усяго два экзэмпляры “Буквара” 1618 года: адзін з іх знаходзіцца ў Капенгагене, у Каралеўскай бібліятэцы, а другі ў Лондане, у бібліятэцы так называемага Судовага іна – карпарацыі барыстараў. Яго поўная назва – «Букварь языка славенска, писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковождение». Першы ў свеце “Буквар” – беларускі. Ён сапраўды наш нацыянальны брэнд, - рэзюміраваў даследчык.

На мерапрыемстве выступіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч. Яна коратка прааналізавала структуру буквара, яго змяненні і ўдасканаленні ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

Дырэктар науковай бібліятэкі Мікалай Уладзіміравіч Грынько і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце педагагічнага факультэта Алена Мікалаеўна Лапкоўская падзякавалі за цікавую і пазнавальную гутарку і рэалізацыю планаў супрацоўніцтва.

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ