Бібліяграфічны паказальнік жыцця і творчасці беларускага песняра ў электроннай форме “Янка Купала. Да 135-годдзя са дня нараджэння: бібліяграфічны паказальнік”.

7 ліпеня 2017 года споўнілася 135 гадоў са дня нараджэння народнага паэта Беларусі, заснавальніка сучаснай беларускай літаратуры, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Янкі Купалы. З гэтай нагоды навуковая бібліятэка ГрДУ імя Я.Купалы прадстаўляе вам бібліяграфічны паказальнік жыцця і творчасці беларускага песняра ў электроннай форме Янка Купала. Да 135-годдзя са дня нараджэння: бібліяграфічны паказальнік”.

У склад паказальніка ўваходзяць дакументы, якія знаходзяцца ў фондах навуковай бібліятэкі. Паказальнік складаецца з 4 раздзелаў: Кнігі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы (з 1960 г.), Артыкулы пра жыццё і творчасць Янкі Купалы (з 1996 г.), Купалаўцы пра Купалу (з 1996 г.), Паказальнікі пра Янку Купалу з фондаў навуковай бібліятэкі (з 1955 г.). Матэрыял у раздзелах размешчаны ў алфавітным парадку аўтараў і назваў. Арыентавацца ў бібліяграфічным матэрыяле дапамагаюць два паказальнікі: імянны алфавітны паказальнік аўтараў кніг і назваў, і прадметны паказальнік.

Бібліяграфічны паказальнік задуманы як дапаможнік для выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца творчасцю Янкі Купалы, а таксама як сродак папулярызацыі пісьменніка і яго творчасці. Знакавым з'яўляецца тое, што дадзены паказальнік выйшаў у свет у юбілейны год для нашай Alma mater: 40 гадоў таму, у 1978 годзе, на базе педагагічнага інстытута быў створаны Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Таму бібліграфічны паказальнік "Янка Купала. Да 135-годдзя са дня нараджэння" - падарунак нашаму Універсітэту.

Источник: 

Навуковая бібліятэка




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ