Дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які святкуецца з 1999 года.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

У кожным куточку Зямлі, дзе б'ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры, нарэшце, проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі…

У навуковай бібліятэцы святкаванне Дня роднай мовы становіцца традыцыяй. Штогод ладзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, праводзіцца акцыя “Чытаем разам”, ствараюцца прэзентацыі, выпускаюцца буклеты з вершамі беларускіх паэтаў, закладкі з беларускімі словамі і стравамі, здымаюцца відэаролікі, і многае іншае.

У гэтым годзе святкаванне адкрылася акцыяй “Чытаем разам”, у якой прынялі ўдзел адміністрацыя ўніверсітэта, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты. У кожнага была мажлівасць прачытаць любімы верш на беларускай мове. Адкрыла акцыю рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка, якая прачытала верш Максіма Танка “Родная мова”.

Не менш цікавай была акцыя “Мова – гэта…”, якая дала магчымасць кожнаму аднаслоўна выказаць сваю асацыяцыю з паняццем родная мова.

Завяршыўся дзень сустрэчай з гарадзенскімі паэтамі Данутай Бічэль і Паўлам Каспяровічам, якая адбылася дзякуючы сумесным намаганням педагагічнага факультэта і навуковай бібліятэкі. Данута Бічэль рассказала пра цікавыя жыццёвыя падзеі, якія леглі ў аснову некаторых вершаў, а таксама прачытала ўласныя творы. Павел Каспяровіч распавёў пра зборнік вершаў “Дабравест”, які быў выдадзены ў мінулым годзе ў рамках фестывалю “Каложскі Дабравест”. Святочны настрой сустрэчы быў узмоцнены музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі студэнткамі педагагічнага факультэта.

   

   

   

   

   

   

   

   

   

   

   

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ