Дні славянскай пісьменнасці і культуры

23-24 мая ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі Дні славянскай пісьменнасці і культуры. Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства сталі выкладчыкі філалагічнага факультэта Бубновіч Іна Іванаўна, Ляскевіч Святлана Георгіеўна і студэнты факультэта. Праграма мерапрыемства ўключала інтэлектуальныя гульні, графічную майстэрню “Прыгожа літары выводзіць ён пяром”, літаратурна-музычную кампазіцыю “Спачатку было слова”, а таксама квэст “У пошуках страчанага”. Супрацоўнікамі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы і абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага была арганізавана выстава “Святло славянскай кнігі”. Самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў былі адзначаны ганаровымі граматамі і дыпломамі.

   

   

   

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ