Нацыянальны дзень інфармавання аб дзейнасці бібліятэк

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Я.Купалы прыняла ўдзел у другім Нацыянальным дні інфармавання аб дзейнасці бібліятэк, які прайшоў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў межах праекта "Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі сродкамі развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк" (LNSS). Працавалі тры пляцоўкі: "Бібліятэка ў тваёй стратэгіі навучання праз усё жыццё" (пляцоўка для студэнтаў), "Роля бібліятэкі ў папулярызацыі публікацый універсітэта ў сусветнай інфармацыйнай прасторы" (пляцоўка для выкладчыкаў), "Сучаснае інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк" (пляцоўка для бібліятэкараў). Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі прадставілі даклад аб працы бібліятэкі ГрДУ і яе ролі ў арганізацыі асноўных працэсаў ВНУ. Афіцыйна прайшло адкрыццё кніжнай выставы бібліятэк-партнёраў праекта "Бібліятэкі ўніверсітэтаў прапануюць". Завяршэннем Нацыянальнага дня інфармавання аб дзейнасці бібліятэк стала экскурсія ў Брэсцкую крэпасць.

 

 

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ