Пачала працу Летняя школа беларускай мовы і культуры

Навуковая бібліятэка рада вітаць у сваіх сценах удзельнікаў Летняй школы беларускай мовы і культуры. У гэтым годзе імі сталі прадстаўнікі Інстытута славяназнаўства РАН і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава. Першы працоўны дзень Летняй Школы пачаўся з прывітальнага слова дырэктара навуковай бібліятэкі Мікалая Грынько і экскурсіі па бібліятэцы. Летняя школа будзе дзейнічаць да 15 жніўня. Удзельнікаў чакаюць пазнавальныя заняткі, сустрэчы з гродзенскімі пісьменнікамі, цікавыя майстар-класы, экскурсіі і іншыя мерапрыемствы.

Сачыце за фотасправаздачай на сайце Летняй школы беларускай мовы і культуры https://belmova.grsu.by/by/, а таксама ў сацыяльных сетках.

banner1.png

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ