Праект LNSS працягваецца. Курсы англійскай мовы для бібліятэкараў

З 23 па 25 ліпеня ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся трэнінг “Курсы англійскай мовы для бібліятэкараў”, у якім прынялі ўдзел 22 супрацоўнікі бібліятэк Малдовы і Беларусі. Мерапрыемства праводзілася ў межах праекта “Сервісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусi сродкамi развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк”. Арганізатарамі і вядоўцамі курсаў выступілі прадстаўнікі кампаніі Пірамід Груп Валерыя Рачэева і Джэры Кулэн. Першы дзень пачаўся з адкрыцця мерапрыемства Джэры Кулэнам – дацэнтам Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта, які агучыў працоўны план курсаў і акрэсліў накірункі працы трэнінгу. Удзельнікам курсаў былі прадстаўлены прэзентацыі планаў па пашырэнню вопыту і ўстойлівага развіцця бібліятэк-партнёраў праекта. У першы дзень былі прадстаўлены справаздачы па дзейнасці бібліятэк Малдовы. З дакладам выступіла Валянціна Тапала – загадчык аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі Бельцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Алеку Руссо, а таксама Ігар Няга – бібліятэкар-даследчык Акадэміі дзяржаўнага кіраўніцтва пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова. Прыемным завяршэннем дня стала сяброўская вячэра ў нефармальнай абстаноўцы, дзе размова вялася на англійскай мове.
У другі дзень трэнінгу ўсе ўдзельнікі, у залежнасці ад ступені валодання англійскай мовай, былі падзелены на дзве групы: А1-А2, В1-В2. У першай групе заняткі праводзіліся Валерыяй Рачэевай, якая падрабязна расказала аб электронных рэсурсах, прызначаных для самастойнага вывучэння англійскай мовы, адрасаваных навучэнцам усіх катэгорый узросту: Longman Dictionary of Contemporary English (слоўнік сучаснай англійскай мовы), Headway Student's Site (практыкум па англійскай мове з інтэрактыўнымі практыкаваннямі і гульнямі), TED (сайт відэа на англійскай мове). Лекцыя суправаджалася практычнымі заданнямі з выкарыстаннем акрэсленых рэсурсаў. Пасля адпрацоўкі ўменняў і навыкаў валодання англійскай мовай, удзельнікі атрымалі пісьмовае заданне: скласці тэкст пра сябе і сваю бібліятэку, абмяняцца ім з суседам і агучыць атрыманае сачыненне ад трэцяй асобы.
Група В1-В2 пачала працоўны дзень з прэзентацыі планаў па пашырэнню вопыту і ўстойлівага развіцця бібліятэк-партнёраў праекта Беларусі. З дакладамі выступілі Святлана Рамля – бібліятэкар 1 катэгорыі бібліятэкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Марына Курадавец – бібліятэкар 2 катэгорыі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Мая Сянько - намеснік дырэктара па новых тэхналогіях Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Наталля Чэтырбок – загадчык кафедры кіравання, эканомікі і фінансаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пасля былі прадстаўлены старонкі LNSS, змешчаныя на сайтах бібліятэк-партнёраў праекта. Напрацягу выступаў Джэры Кулэн рабіў карысныя заўвагі па дапрацоўцы справаздач па дзейнасці бібліятэк, а таксама сайтаў праекта. Для ўдзельнікаў групы В1-В2 Джэры Кулэнам была прачытана лекцыя па праграмах вывучэння англійскай мовы EMI (методыка выкарыстання англійскай мовы для выкладання акадэмічных дысцыплін у краінах і рэгіёнах, дзе англійская мова не з’яўляецца нацыянальнай), CLIL (вывучэнне на англійскай (або іншай замежнай) мове ўсіх або некаторых прадметаў школьнай праграмы), IELTS (міжнародная сістэма ацэнкі валодання англійскай мовай). Напрыканцы дня ўдзельнікам курсаў была праведзена экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
У трэці дзень мерапрыемства была разгледжана і абмеркавана праграма фінальнай канферэнцыі, якая адбудзецца з 2 па 6 кастрыніка 2018 года ў Кішынёве (Малдова). Акрамя таго, Валерыя Рачэева прадставіла новы сайт LNSS. Былі падведзены вынікі курсаў, а таксама абмеркаваны далейшыя накірункі супрацоўніцтва. Пасля ўручэння сэртыфікатаў, удзельнікам трэнінгу была праведзена экскурсія па Фундаментальнай бібліятэцы БДУ.

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ