Прайшлі IV Шчорсаўскія чытанні

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у ІV Шчорсаўскіх чытаннях "Прыватныя кніжныя зборы: гісторыя і сучаснасць", якія прайшлі 25 мая ў в. Шчорсы Навагрудскага раёна.
Падчас чытанняў удзельнікі наведалі сядзібу "Шчорсы", паглядзелі спектакль "Прыгоды Наваградскай лекаркі Саламеі Русецкай", які падрыхтавалі супрацоўнікі ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка", праслухалі даклады па заяўленай тэме.
Гаспадар сядзібы "Шчорсы" - Дзмітрый Анатольевіч Шаўня - правёў экскурсію і расказаў як у яго з'явілася ідэя аднаўлення сядзібы. У гэты ж час тут рыхтаваліся да выставы, якая запланавана на 27 мая, мастакі і фатограф.
Удзельнікі чытанняў мелі магчымасць праслухаць даклады пра "Аўтографы ў калекцыях прыватных бібліятэк", "Прыватныя бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы вышэйшай школы СССР", "Кнігі з прыватных збораў у бібліятэцы А.В. Сявенкі", "Калекцыі друкаваных выданняў у фондах музея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудак" і пра многае іншае.

 

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ