Прэзентацыя факсімільнага выдання першага Буквара

20 снежня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага Буквара. Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара бібліятэкі Марына Эдвардаўна Ігнатовіч. Першае слова было прапанавана прафесару Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксею Міхайлавічу Пяткевічу. Ён расказаў пра гісторыю ўзнікнення першых буквароў і азбук, а таксама аб з’яўленні на тэрыторыі Беларусі школаў розных тыпаў, дзе непасрэдна і выкарыстоўваліся падобныя выданні. Прэзентаваў факсімільнае выданне Буквара ініцыятар праекта, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара НББ Аляксандр Аляксандравіч Суша. Ён распавёў пра два арыгінальныя выданні буквара, якія захаваліся да нашага часу. Расказаў аб асаблівасцях працы над выданнем, звярнуў увагу на яго структуру і адрозныя ад арыгінала рысы. Завяршыла прэзентацыю беларуская пісьменніца Ірына Сяргееўна Шатыронак, якая падзялілася сваімі назіраннямі наконт лексікі тэкстаў Буквара, а таксама выказала падзяку за аднаўленне пісьменнай спадчыны ад імя ўсіх прысутных. Напрыканцы мерапрыемства публічныя бібліятэкі, навучальныя ўстановы, музеі і рэлігійныя арганізацыі Гродзеншчыны з рук Аляксандра Аляксандравіча Сушы атрымалі ў падарунак экзэмпляры факсімільнага выдання першага буквара.

    

    

    

 

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ