Чытаем разам з дашкалятамі

За паўсядзённай мітуснёй мы часам забываемся пра тое, што сям'я – гэта, у першую чаргу, зносіны і падтрымка, сумеснае прагулянка і сямейныя традыцыі. І чытанне адно з самых папулярных і карысных традыцый. У сувязі з гэтым навуковая бібліятэка ГрДУ імя Я.Купалы 3 красакавіка 2019 года правяла акцыю “Чытаем разам” у нетрадыцыйным месцы, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №30 г. Гродна. На пачатку акцыі супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дашкалятак з кніжным царствам, расказалі аб бібліятэчным фондзе, структуры бібліятэкі, правілах карыстання кнігамі. Знаёмства з бібліятэкай для дашкалят - гэта адкрыццё новага, чароўнага і незвычайна цікавага свету. Дзеці-самыя ўдзячныя і ўважлівыя слухачы, актыўныя чытачы. Знаёмства з бібліятэкай павінна адбыцца ў дашкольным узросце, калі яшчэ няма абавязковага чытання. Напрыканцы сустрэчы дашкаляткі чыталі вершы на беларускай мове. Пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танк Л.Геніюш, У.Караткевіча, Н.Гілевіча, В.Зуёнка і іншых. Праведзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню ў дзяцей любові да роднай беларускай мовы.

 

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ