“Роднае слова з вуснаў ліецца”

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Чарговым мерапрыемствам Тыдня роднай мовы ў купалаўскім універсітэце стала акцыя “Роднае слова з вуснаў ліецца”, якая праводзілася на базе чытальнай залы навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшка, 22, аўд. 116). Студэнты розных нацыянальнасцей дэкламавалі вершы на роднай мове. Незвычайны падарунак падрыхтавалі студэнты з Туркменістана. Яны праспявалі песню на роднай мове і прачыталі верш Якуба Коласа “Родныя вобразы”. Адметным было прачытанне верша Янкі Купалы “А хто там ідзе” ў перакладзе на кітайскую мову.  Акрамя навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы, у акцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі ўніверсітэта. Ірына Піваварчык, дацэнт кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, праспявала песню “Люблю наш край”, Наталля Аляксеева, галоўны бібліёграф, прачытала верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” на ўкраінскай мове. Галіна Мазько, старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта прачытала верш Эдруся Мазько “Экспрэсія”. Акрамя таго, былі праведзены два майстар-класы. Назікджамал Халыева, студэнтка 2 курса, пазнаёміла беларускамоўных студэнтаў з асаблівасцямі туркменскай мовы. У сваю чаргу, Мікалай Грынько, дырэктар навуковай бібліятэкі, пазнаёміў замежных студэнтаў з асаблівасцямі беларускага вымаўлення і  нормамі этыкету ў межах майстар-класу “Ветлівасць па-беларуску”. Усе удзельнікі акцыі атрымалі падзячныя лісты.

Даведачна. Міжнародны дзень роднай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Дзень святкавання – 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі з 2009 г.

 

Источник: 

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ