National Awareness Day

Representatives of scientific library of Yanka Kupala State University of Grodno took part in the second National Library Awareness Day which was held on the basis of Brest State Technical University under the project “Library Network Support Services: modernising libraries in Armenia, Moldova and Belarus through library staff development and reforming libraries”, which was held on 26 April 2018 in Brest.

Representatives from Belarusian State University, Academy of Public Administration under the aegis of the President of the Republic of Belarus, Brest State Technical University also took part at this event.

Professor of Transilvania University of Brasov (Romania) Angela Repanovici and director of University of Crete library (Greece) Manolis Koukourakis paid a working visit to Brest State Technical University .

The director of Belarussian State Univeristy  library Kulazhanka Uladzimir opened the Library National Awareness Day 2018. The rector of Brest State Technical University Poita Piotr Stiapanavich made a welcoming speech.

The participants and guests were able to visit one of the three platforms: «Library in your lifelong education strategy» (platform for students),”The role of libraries in popularization of universities publications in world information space” (platforms for teachers), “Modern informational services for library work”.  Beside this the opening of book exhibition“University libraries offer” took place , where the works of univerisities teaching staff were presented.

Library National Awareness Day was ended with the excursion to Brest Fortress. 

 

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у другім Нацыянальным дні інфармавання аб дзейнасці бібліятэк, які прайшоў на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў рамках міжнароднага праекта “Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі сродкамі развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк” (LNSS).

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэк універсітэтаў-партнёраў праекта: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага  ўніверсітэта.

З рабочым візітам Брэст наведалі і каардынатары праекта: прафесар Універсітэта Трансільваніі ў Брашаве (Рэспубліка Румынія) Анджэла Рыпановічы і дырэктар бібліятэкі Універсітэта Крыта (Грэцыя) Маноліс Каўкаракіс.

Урачыста адкрыў Нацыянальны дзень інфармавання дырэктар фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Кулажанка. З прыветным словам выступіў рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар тэхнічных навук, прафесар Пойта Пётар Сцяпанавіч.

Удзельнікі і госці маглі наведаць адну з трох пляцовак, якія працавалі ў гэты дзень: “Бібліятэка ў тваёй стратэгіі адукацыі праз усё жыццё” (пляцоўка для студэнтаў), “Роля бібліятэкі ў папулярызацыі публікацый універсітэта ў сусветнай інфармацыйнай прасторы” (пляцоўка для выкладчыкаў), “Сучаснае  інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк” (пляцоўка для бібліятэкараў). Акрамя гэтага адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Бібліятэкі ўніверсітэтаў прапануюць”, на якой былі прадстаўлены працы выкладчыкаў універсітэтаў за апошнія гады.

Завяршыўся Нацыянальны дзень інфармавання экскурсіяй у Брэсцкую крэпасць.

 

 

 




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ