У чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшла акцыя «Купалава слова гучыць па ўсім свеце»
У чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшла акцыя «Купалава слова гучыць па ўсім свеце».
Удзельнікі акцыі, студэнты і супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, прачыталі вершы класіка на беларускай, рускай, польскай, украінскай, узбекскай, туркменскай, кітайскай, нямецкай, французскай, англійская і іспанскай мовах.
На пачатку акцыі выступіў з уступным словам прарэктар па навуковай працы Андрэй Францавіч Праневіч. З вялікім задавальненнем ён прачытаў для прысутных верш песняра «Роднае слова», тым самым распачаўшы мерапрыемства.
Акцыя «Купалава слова гучыць па ўсім свеце» аб’яднала некалькі падзей: Міжнародны дзень роднай мовы, Дзень нараджэння ўніверсітэта і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы.
Мерапрыемства ў такім фармаце было арганізавана дзякуючы супрацоўнікам навуковай бібліятэкі, цэнтру інтэрнацыяналізацыі адукацыі і прадстаўнікам філалагічнага факультэта.
У сувязі са 140-годдзем Янкі Купалы (якое мы адзначым у ліпені), на 2022 год запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных творцу. Сачыце за анонсамі ў нашых сацыяльных сетках.