Акцыя “Роднае слова з вуснаў ліецца” з удзелам замежных студэнтаў прайшла ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы – Научная библиотека УО"Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

Акцыя “Роднае слова з вуснаў ліецца” з удзелам замежных студэнтаў прайшла ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы

Акцыя “Роднае слова з вуснаў ліецца” з удзелам замежных студэнтаў прайшла ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы

Акцыя “Роднае слова з вуснаў ліецца” з удзелам замежных студэнтаў прайшла ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы.
Мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, пачалося з песні на словы Янкі Купалы “Малітва” ў выкананні Лізаветы Даўгаполік. Пасля студэнткі нашага ўніверсітэта прачыталі вершы на родных для іх мовах: туркменскай, узбекскай, кітайскай і беларускай. Асаблівае захапленне гасцей выклікала выкананне замежнымі студэнтамі паэтычных твораў на беларускай мове, а таксама аўтарскі пераклад верша Янкі Купалы “Роднае слова” на туркменскую мову ва ўласным прачытанні Гулрух Бярдзіевай.
Вершы чыталі:
Тао Жань
Нязлі Шахырава
Руслана Талсташэева
Лачын Таганава
Гулрух Бярдзіева
Вікторыя Валюк
Марыя-Малгажата Лудзіч
Кацярына Саўко