superadmin – Научная библиотека УО"Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

Автор - superadmin

21 апреля библиотека ГрГУ им. Янки Купалы вновь присоединилась к Международной акции «Библионочь»

21 апреля библиотека ГрГУ им. Янки Купалы вновь присоединилась к Международной акции «Библионочь» и, уже по сложившейся традиции, подготовила интересный квест для участников. Библиотечный квест по лабиринтам Зазеркалья начался в фойе университа, где всех гостей встречали сказочные персонажи сказки Льюиса Кэрролла об Алисе. Библиотечный вечер открыла работа волшебной площадки с мастер-классами «Путешествие по Заколдованному лесу». Все желающие смогли примерить образ героев произведения Льюиса Кэрролла, посетив студию аквагрима Чеширского Кота. На интеллектуальной площадке «БезУМНОЕ чаепитие» участники квеста не только угостились вкусным чаем, но и проверили свои знания и смекалку, разгадав логические загадки, ответив на каверзные вопросы Шляпника. Самые эрудированные сыграли в настольные игры на площадке «Необычайных развлечений». Синяя гусеница раздавала советы самым любопытным участникам. Белый Кролик развлекал своих гостей забавными и интересными играми и заданиями. А завершил библиотечный квест бал у Червонной Королевы. Здесь состоялся беспроигрышный аукцион памятных подарков от Алисы. Сказка перешла в реальность, воплотилась в жизнь, предоставив посетителям огромное поле для игр, творчества, подняв бурю эмоций и взорвав воображение. Пусть совсем на короткое время, но нам удалось превратить библиотеку в фантастический мир, где даже взрослый мог стать ребёнком, помечтать и повоображать, поиграть и подурачиться, отдохнуть от реальности и серых будней, а также узнать много нового, научиться чему-то полезному и интересному.



















Подробнее

4 красавіка ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарб душы: велікодныя матывы ў творчасці купалаўцаў»

Сімвалічна, што менавіта ў Год міру і стварэння праходзіць унікальная выстава, прысвечаная Вялікадню – святу надзеі, міру і даравання.
Вялікдзень – найстаражытнейшае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і прысвечана Уваскрашэнню Ісуса Хрыста. Аднак сёння кананічныя традыцыі святкавання цесна перапляліся з новымі.
З даўніх часоў чалавек стварае мноства вырабаў. Адных з іх маюць практычнае назначэнне, іншыя ствараюцца, каб упрыгожыць наш дом, зрабіць яго ўтульным.
На працы нашых майстроў можна будзе паглядзець да 21 красавіка 2023 г. (згодна з графікам працы навуковай бібліятэкі) па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116 (чытальная зала).
Больш фота глядзіце ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/s.lib.yksug
https://vk.com/libgrsu
https://www.instagram.com/grsu_library
https://ok.ru/s.lib.yksug















Подробнее

Да Дня роднай мовы ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшоў флэшмоб “Купалаўскае шматгалоссе”

Да Дня роднай мовы ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшоў флэшмоб “Купалаўскае шматгалоссе”. Адкрыў святочнае мерапрыемства хор факультэта мастацтваў і дызайну студэнцкім гімнам “Gaudeamus”. У перакладзе на розныя мовы сёння прагучалі творы класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча… А падчас вольнага мікрафона студэнты прачыталі вершы ўласнага сачынення.
Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты розных факультэтаў, а таксама навучэнцы Гуманітарнага каледжа.









Подробнее

“Табой я жыў, табой жыву…”

16 лістапада ў навуковай бібліятэцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання “Табой я жыў, табой жыву…”, прысвечанага Марыі Дзмітрыеўне Каменскай, жонцы Якуба Коласа.

Кніга змяшчае ўспаміны блізкіх, сваякоў, фрагменты ліставання, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы.

На ўрачыстае мерапрыемства завіталі ўкладальніцы кнігі – унучка Якуба Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч і галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, праўнучка класіка, Васіліна Валер’еўна Міцкевіч. Госці распавялі пра вялікую навуковую працу, якую трэба было зрабіць, каб кніга пабачыла свет і была прадстаўлена шырокаму колу чытачоў, і выказалі падзяку выдавецкаму дому “Звязда” за шыкоўнае выданне, якое стане сапраўдным падарункам для тых, хто цікавіцца жыццём і творчасцю паэта.

Кніга стварае мастацкія партрэты як жонкі класіка, так і самога Якуба Коласа, іх найбліжэйшага атачэння. Праз лісты адкрываецца ўнутраны сусвет сям’і. Як было адзначана падчас прэзентацыі, выданне можа паслужыць падручнікам па сямейным жыцці.

Вельмі сімвалічна, што прэзентацыя кнігі і знаёмства з унучкай і праўнучкай класіка прайшло ў юбілейны год, калі ў Беларусі адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа.

Кнігу вы можаце знайсці ў фондзе навуковай бібліятэкі (філіял №2, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116).










Подробнее

У чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшла акцыя «Купалава слова гучыць па ўсім свеце»

У чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшла акцыя «Купалава слова гучыць па ўсім свеце».

Удзельнікі акцыі, студэнты і супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, прачыталі вершы класіка на беларускай, рускай, польскай, украінскай, узбекскай, туркменскай, кітайскай, нямецкай, французскай, англійская і іспанскай мовах.

На пачатку акцыі выступіў з уступным словам прарэктар па навуковай працы Андрэй Францавіч Праневіч. З вялікім задавальненнем ён прачытаў для прысутных верш песняра «Роднае слова», тым самым распачаўшы мерапрыемства.

Акцыя «Купалава слова гучыць па ўсім свеце» аб’яднала некалькі падзей: Міжнародны дзень роднай мовы, Дзень нараджэння ўніверсітэта і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы.

Мерапрыемства ў такім фармаце было арганізавана дзякуючы супрацоўнікам навуковай бібліятэкі, цэнтру інтэрнацыяналізацыі адукацыі і прадстаўнікам філалагічнага факультэта.

У сувязі са 140-годдзем Янкі Купалы (якое мы адзначым у ліпені), на 2022 год запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных творцу. Сачыце за анонсамі ў нашых сацыяльных сетках.







Подробнее

Віншуем Ларысу Іванаўну Лімар

Віншуем Ларысу Іванаўну Лімар, вядучага бібліятэкара аддзела камплектавання, навуковай апрацоўкі фондаў і арганізацыі каталогаў навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы з атрыманнем Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы.
Жадаем моцнага здароўя, дасягнення мэтаў і здзяйснення задуманага!



Подробнее

VI Международная научная конференция «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов»

26–27 мая 2021 г. в Гродненском государственном университете имени Янки Купалы прошла VI Международная научная конференция «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов».

В работе конференции приняли участие ученые и ведущие специалисты академий наук, крупнейших учреждений высшего образования, музеев, архивов, библиотек Беларуси, России, Литвы, Украины, Франции, Чехии, Китая.







Подробнее

Акция «Чытаем разам», приуроченная ко Дню Победы, прошла в читальном зале научной библиотеки 7 мая

Студенты и преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы, а также гродненские школьники стихами о победе, войне и героизме людей отдали дань памяти тем, благодаря кому мы живем под мирным небом, вспомнили тех, кого сегодня нет.
На мероприятии прозвучали белорусские и русские стихи, давно ставшие классикой военной литературы, авторское стихотворение студента первого курса Тимотея Михаиловского, а также перевод Алины Павловской на белорусский язык стихотворения «Жди меня» Константина Симонова. Особую проникновенность встрече придали рассказы студентов о прадедах-фронтовиках: Беленкова Михаила Яковлевича, Яргольского Николая Сергеевича, Слинко Ивана Самуиловича. Стоит отметить, что преподаватели кафедры романо-германской филологии, которые физически не смогли принять участие в акции, записали творческое видео-обращение с прочтением стихотворения Степана Кадашникова «не забывайте о войне».
Акция подготовлена научной библиотекой совместно с филологическим факультетом.









Подробнее

Акцыя “Роднае слова з вуснаў ліецца” з удзелам замежных студэнтаў прайшла ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы

Акцыя “Роднае слова з вуснаў ліецца” з удзелам замежных студэнтаў прайшла ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы.
Мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, пачалося з песні на словы Янкі Купалы “Малітва” ў выкананні Лізаветы Даўгаполік. Пасля студэнткі нашага ўніверсітэта прачыталі вершы на родных для іх мовах: туркменскай, узбекскай, кітайскай і беларускай. Асаблівае захапленне гасцей выклікала выкананне замежнымі студэнтамі паэтычных твораў на беларускай мове, а таксама аўтарскі пераклад верша Янкі Купалы “Роднае слова” на туркменскую мову ва ўласным прачытанні Гулрух Бярдзіевай.
Вершы чыталі:
Тао Жань
Нязлі Шахырава
Руслана Талсташэева
Лачын Таганава
Гулрух Бярдзіева
Вікторыя Валюк
Марыя-Малгажата Лудзіч
Кацярына Саўко

 

Подробнее