Запіс у бібліятэку ажыццяўляецца на падставе загаду аб залічэнні ў лік студэнтаў першай/другой ступені вышэйшай адукацыі ўсіх форм навучання. Студэнты 1 курса атрымліваюць нумар чытацкага абанемента цэнтралізавана на арганізацыйных сходах для першакурснікаў. Калі па якіх-небудзь прычынах студэнт адсутнічаў на агульным сходзе, то запісацца ў бібліятэку можна пры атрыманні кніг згодна з графікам выдачы літаратуры, камплект дакументаў будзе захоўвацца ў факультэцкай бібліятэцы да канца кастрычніка. Далей дакументы будуць перададзеныя ў бібліятэку галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116).
У бібліятэцы галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116) запісваюцца наступныя катэгорыі чытачоў:
- тыя, хто перавёўся з іншай ВНУ, дазалічаны ці змяніў спецыяльнасць, вярнуўся пасля адлічэння/акадэмічнага адпачынку, страціў выдадзеныя раней дакументы (пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу);
- магістранты, аспіранты, дактаранты запісваюцца ў бібліятэку на падставе загада аб залічэнні (пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу);
- супрацоўнікі і выкладчыкі могуць быць запісаны ў бібліятэку, калі яны з’яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі ўніверсітэта (пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу);
- сумяшчальнікі і іншыя катэгорыі карыстальнікаў могуць стаць чытачамі бібліятэкі толькі пры наяўнасці гарантыйнага пісьма на імя дырэктара бібліятэкі ад загадчыка кафедры/структурнага падраздзялення, якое забяспечвае вяртанне ўзятых кніг (пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу).