Электронныя інфармацыйныя рэсурсы, даступныя ў лакальнай сетцы УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» ў тэставым рэжыме
Тэставы доступ – гэта прадастаўленне арганізацыі часовага доступу да баз дадзеных ці інфармацыйных рэсурсаў у online рэжыме ў дыяпазоне яе IP-адрасоў (лакальнай сеткі). Мэта тэставага доступу: выявіць неабходнасць набыцця прадастаўленага інфармацыйнага рэсурсу.
Назва | Раздзелы і калекцыі |
Polpred.com Агляд СМІАрхіў важных публікацый збіраецца ўручную. База дадзеных з рубрыкатарам: 53 галіны / 600 крыніц / 8 федэральных акруг РФ / 235 краін і тэрыторый / галоўныя матэрыялы / артыкулы і інтэрв’ю 13 000 першых асоб. Штодзённа тысяча навін, поўны тэкст на рускай мове. Мільёны сюжэтаў інфармагенцтваў і дзелавой прэсы за 15 гадоў. Polpred.com адкрыты з усіх камп’ютараў бібліятэкі і ўнутранай сеткі. Спасылка “Доступ з дому” ў “шапцы” polpred. Рэжым доступу: http://polpred.com/ Тып рэсурсу: поўнатэкставы. Тэрмін доступу: да 14.10.2020 г. Мова рэсурсу: руская, англійская. |
|
Юрайт
Даступны вучэбныя выданні па гуманітраных і тэхнічных дысцыплінах. Ёсць магчымасць чытаць кнігі ў офлайн рэжыме з дапамогай мабільнага дадатку. Калекцыя твораў “Свабодны доступ” ў ЭБС электроннага выдавецтва Юрайт. У гэтым раздзеле даецца другое жыццё кнігам мінулых гадоў, якія ў залежнасці ад году выдання, абмежаванасці тыражу ці па іншых прычынах сталі маладаступнымі, хоць іх якасць часта лепшая, чым сучасных падручнікаў. Вы ўбачыце не толькі вучэбныя выданні, але і класічныя навуковыя працы, а таксама пераклады, у тым ліку дарэвалюцыйныя. Тут жа ў серыі “Чытаем у арыгінале” выдаюцца на некалькіх мовах неадаптаваныя арыгінальныя тэксты класікаў навукі, сусветнай літаратуры, а таксама англійскія арыгіналы такіх дакументаў, як Лісабонская дамова, Устаў ААН і г.д. Кнігі адкрытыя ў любы час для ўсіх чытачоў. Гэтыя выданні можна выкарыстоўваць і для работы з першакрыніцамі, і ў навуковай працы, і пры вывучэнні моваў. Рэжым доступу: https://urait.ru/catalog/legendary Тып рэсурсу: поўнатэкставы. Мова рэсурсу: руская. |