Міжбібліятэчны абанемент і электронная дастаўка дакументаў
Паслугі міжбібліятэчнага абанемента (МБА) і электроннай дастаўкі дакументаў (ЭДД) даюць магчымасць чытачам Навуковай бібліятэкі ГрДУ карыстацца літаратурай з фондаў іншых бібліятэк.
МБА выконвае заказы на кнігі і ксеракопіі артыкулаў з кніг і перыядычных выданняў з вядучых навуковых і галіновых бібліятэк Рэспублікі Беларусь: Нацыянальная бібліятэка РБ, Прэзідэнцкая бібліятэка РБ і інш. Паслугамі МБА для навуковай працы могуць карыстацца ўсе чытачы бібліятэкі ўніверсітэта.
ЭДД ажыццяўляе электронную дастаўку копій артыкулаў і аўтарэфератаў дысертацый з Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ, г. Мінск), Бібліятэкі НАН Беларусі і іншых сусветных інфармацыйных цэнтраў.
Заказы выконваюцца ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» і «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі».
Электронныя дакументы, атрыманыя з фонду навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, не падлягаюць узнаўленню, тыражыраванню і распаўсюджванню з мэтай атрымання прыбытку.
Кантактная асоба: Глінская Вера Антонаўна
Адрас: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116 А
Тэл. 74-43-78, e-mail: edd@grsu.by
Час працы: 8.30 – 17.00
Выхадныя дні – субота, нядзеля.