superadmin – Page 6 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - superadmin

Тэставы доступ да ЭБС Znanium.com

У ЭБС Znanium.com рэалізавана сістэма пошуку і адбору дакументаў са зручнай навігацыяй, стварэннем закладак, фарміраваннем віртуальных «кніжных паліц», сэрвісам пастаронкавага капіявання, а таксама з іншымі  сэрвісамі, якія садзейнічаюць паспяховай навуковай і вучэбнай дзейнасці.

Каб атрымаць поўны доступ да сайта ЭБС неабходна зарэгістравацца на сайце, перайсці ў асабісты кабінет, выбраць укладку «Мае ключы доступу» і адправіць заяўку на атрыманне ключа доступу на пошту misiukevich_sm@grsu.by.  А таксама вы можаце асабіста звярнуцца да Святланы Місюкевіч (загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій) для выдачы ключоў доступу.

Тэл. для даведак 73-19-80, 73-19-24.

e-mail: misiukevich_sm@grsu.by

Падрабязней...

Тэставы доступ да ЭБС IPR BOOKS

До 12.10.2019 г. адкрыты тэставы доступ да буйнейшай расійскай поўнатэкставай базы дадзеных – электронна-бібліятэчнай сістэмы IPR BOOKS (www.iprbookshop.ru).

Пераход да базы мажлівы пасля аўтарызацыі, для якой новым карыстальнікам неабходны атрымаць логін і пароль у бібліятэцы. Пасля гэтага неабходна прайсці асабістую рэгістрацыю і ў далейшым уваходзіць у ЭБС пад сваімі ўліковымі дадзенымі. Для зручнасці праходжання персанальнай рэгістрацыі дадаткова падключаны IP-адрасы ВНУ.

На платформе даступны актуальныя кнігі, якія немажліва знайсці ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт. ЭБС IPR BOOKS утрымлівае больш за 130 000 выданняў, з якіх больш за 50 000 – унікальныя вучэбныя і навуковыя выданні.

Работа з мабільных прыладаў мажліва пасля ўстаноўкі дадаткаў IPRbooks Mobile Reader на App Store ці Play Market і для людзей з паслабленым зрокам – IPRbooks WV-Reader на App Store ці Play Market.

Дадатковую інфармацыю аб прадуктах і Групе кампаній IPR MEDIA вы можаце знайсці на сайце www.iprmedia.ru і ў сацыяльных сетках: https://www.facebook.com/gciprmedia/

https://www.youtube.com/channel/UCCg8ZtYVO4hgY3GqYKp6lg

https://vk.com/iprmedia

Падрабязней...

Юбілей Г.В. Данілава

Сёння адзначае 70-годдзе паважаны Генадзь Васільевіч Данілаў.

Жыццё нездарма звязала Вас, Генадзь Васільевіч, з бібліятэкай. Пад Вашым чулым кіраўніцтвам у навуковай біліятэцы многае сталася ўпершыню. Упершыню мы адзначылі Дзень бібліятэк, што пасля стала добрай традыцыяй. Упершыню ў Гродне была праведзена міжнародная канферэнцыя “Менеджмент бібліятэк ВНУ”, якую ўдзельнікі да гэтага часу згадваюць добрым словам.

За многія заслугі хочацца сказаць Вам, Генадзь Васільевіч, шчыры дзякуй. За мудрае кіраўніцтва калектывам навуковай бібліятэкі, за ўкараненне ў працу бібліятэкі новых інфармацыйных тэхналогій, за наладжванне цесных сувязяў з бібліятэчнай супольнасцю Рэспублікі Беларусь, за пачатак мадэрнізацыі бібліятэкі. І самае галоўнае, Генадзь Васільевіч, дзякуй за тое, што Вы проста ёсць!

Здароўя Вам, дабрабыту, дабрыні, сонечных дзён, поспехаў у жыцці на доўгія гады!

 



Падрабязней...

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій часова знаходзіцца ў чытальнай зале

У сувязі з падрыхтоўкай, арганізацыяй і правядзеннем ва ўніверсітэце выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій часова пераведзены ў чытальную залу бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта па вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116.

Па ўсіх пытаннях звяртацца  па тэл. 73-19-24 (адміністрацыя бібліятэкі), 73-19-80 (аддзел абслугоўвання).

Падрабязней...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

95 годоў таму нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.

Народны пісьменнік БССР (1980). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1986), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964), расійскай прэміі «Трыумф» (1999). Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна (1996).
Васіль Быкаў узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, медалём Ф. Скарыны і інш.

Паводле твораў В. Быкава зняты мастацкія фільмы: «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Доўгія вёрсты вайны» (абодва – 1976), «Абеліск», «Узыходжанне» (абодва – 1977), «Знак бяды» (1985), «На Чорных лядах» (1994), «У тумане» (2012) і інш.

Да юбілею пісьменніка падрыхтавана віртуальная выстава.

Падрабязней...

Кіналекторый

31 мая адбыўся кіналекторый з паказам кінастужкі “Падынгтан” на беларускай мове.

Прысутныя госці з задавальненнем глядзелі фільм, а пасля дзяліліся ўражаннямі.  Цікавымі былі заданні на развіццё лексічнага запасу.

Нагадаем, што кіналекторый падрыхтавала студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юлія Пятровіч пры падтрымцы навуковай бібліятэкі. Спадзяёмся , што такія прагляды стануць традыцыйнымі.

Источник:

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій

Падрабязней...