Юбілей Г.В. Данілава
Сёння адзначае 70-годдзе паважаны Генадзь Васільевіч Данілаў.
Жыццё нездарма звязала Вас, Генадзь Васільевіч, з бібліятэкай. Пад Вашым чулым кіраўніцтвам у навуковай біліятэцы многае сталася ўпершыню. Упершыню мы адзначылі Дзень бібліятэк, што пасля стала добрай традыцыяй. Упершыню ў Гродне была праведзена міжнародная канферэнцыя “Менеджмент бібліятэк ВНУ”, якую ўдзельнікі да гэтага часу згадваюць добрым словам.
За многія заслугі хочацца сказаць Вам, Генадзь Васільевіч, шчыры дзякуй. За мудрае кіраўніцтва калектывам навуковай бібліятэкі, за ўкараненне ў працу бібліятэкі новых інфармацыйных тэхналогій, за наладжванне цесных сувязяў з бібліятэчнай супольнасцю Рэспублікі Беларусь, за пачатак мадэрнізацыі бібліятэкі. І самае галоўнае, Генадзь Васільевіч, дзякуй за тое, што Вы проста ёсць!
Здароўя Вам, дабрабыту, дабрыні, сонечных дзён, поспехаў у жыцці на доўгія гады!