superadmin – Page 5 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - superadmin

Прадастаўлены доступ у тэставым рэжыме да часопісаў выдавецтва De Gruyter

У межах работы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі карыстальнікам нашай бібліятэкі з 29 кастрычніка па 30 снежня 2019 года ў лакальнай сетцы ўніверсітэта прадастаўлены тэставы доступ да часопісаў выдавецтва De Gruyter. Карыстальнікам даступныя больш за 200 часопісаў па гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навуках: лінгвістыцы, літаратуры, палітыцы, сацыялогіі, медыцыне, біялогіі, хіміі, матэматыцы, фізіцы і інжынернай справе. У рэсурс уваходзяць такія часопісы як Theoretical Linguistics, Journal of Homeland Security and Emergency Management, Reviews in the Neurosciences, Biological Chemistry, Computational Methods in Applied Mathematics.

Мова дакументаў: англійская, нямецкая.

Рэжым доступу: https://www.degruyter.com/dg/page/1757

Падрабязней...

Дапоўнена. Семінар «Выкарыстанне рэцэнзаванай навуковай інфармацыі ў паспяховай стратэгіі навукоўца: на прыкладзе базы дадзеных Scopus»

28 кастрычніка ў 11.40 у галоўным корпусе ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 318) адбудзецца семінар «Выкарыстанне рэцэнзаванай навуковай інфармацыі ў паспяховай стратэгіі навукоўца: на прыкладзе базы дадзеных Scopus».

Семінар правядзе Галіна Якшонак (г. Масква), кансультант па аналітычных рашэннях у Расіі, Беларусі і Украіне, падраздзяленне Кіравання навуковымі даследаваннямі кампаніі Elsevier.

Працягласць да 1,5 гадзіны.

Падчас семінара ўдзельнікі даведаюцца пра змест і асноўныя прынцыпы работы індэкса цытавання Scopus. Атрымаюць практычныя рэкамендацыі па падбору часопісаў адпаведнай тэматыкі для чытання і для сваёй публікацыі, а таксама для перспектыўнага супрацоўніцтва на аснове розных спосабаў аналізу дадзеных Scopus. Будуць разгледжаны рэкамендацыі па карэктаванні профілю аўтара ў Scopus.

Просьба прайсці электронную рэгістрацыю да 24 кастрычніка 2019 г.

Спасылка для рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeZM4Y5GCtIR7NItT1dezVh3zABcU_OyMGy5toVhqim1zfjGQ/viewform?vc=0&c=0&w=1&usp=mail_form_link

Месца правядзення семінара паведамім дадаткова (у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных удзельнікаў).

Сачыце за нашымі навінамі на сайце навуковай бібліятэкі lib.grsu.by і ў сацыяльных сетках.

Запрашаем усіх жадаючых!

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку – вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116, тэл. 73-19-24

Падрабязней...

Доступ да электроннай бібліятэкі Bookshare

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прапануе скарыстацца калекцыяй бясплатных кніг з электроннай бібліятэкі Bookshare кампаніі Benetech.

У базу дадзеных уваходзіць як мастацкая, так і навукова-папулярная, вучэбная і дзіцячая літаратура ў адаптыўных фарматах. Для чытання і праслухоўвання даступна больш за 7,5 тыс. электронных кніг.

Мова дакументаў – англійская, нямецкая, іспанская, французская, арабская, партугальская, хіндзі.

Перайсці на сайт электроннай бібліятэкі Bookshare можна па спасылцы >>

Падрабязней...

Семінар «Магчымасці рэсурсаў Web of Science group для эфектыўнай навуковай дзейнасці». Дапоўнена

Семінар «Магчымасці рэсурсаў Web of Science group для эфектыўнай навуковай дзейнасці» адбудзецца 4 кастрычніка 2019 г. у 12.00 па адресе: вул. Ажэшкі, 22. аўд. 318

 

Падрабязней...

Прадастаўлены доступ у тэставым рэжыме да кніжных калекцый eBook EBSCOhost

eBook Collection (EBSCOhost) и eBook Academic Collection Trial

Гэта  буйнейшыя політэматычныя калекцыі навуковых электронных кніг, якія ахопліваюць шырокі спектар навуковых дысцыплін. Вы зможаце знайсці  інфармацыю па ўсіх галінах ведаў.

Тып рэсурса: поўнатэкставы.

Мова дакументаў: англійская.

Спасылка на сайт: http://web.b.ebscohost.com/ehost/search/selectdb?vid=0&sid=3f11b104-cbeb-4baf-8c59-cc083a424752%40pdc-v-sessmgr03

Тэрмін доступу: з 01.10.2019 па 30.10.2019

Падрабязней...

Прадастаўлены доступ у тэставым рэжыме да часопісаў выдавецтва Emerald

У межах работы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі карыстальнікам нашай бібліятэкі прадастаўлены доступ у тэставым рэжыме да часопісаў выдавецтва Emerald.

База дадзеных прадстаўлена 13 калекцыямі выдавецтва, якія ўключаюць звыш 300 найменняў часопісаў:

  • Accounting, Finance & Economics;
  • Business, Management &Strategy;
  • Education;
  • Engineering;
  • Health & Social Care;
  • HR, Learning & Organization Studies;
  • Information & Knowledge Management;
  • Library Studies;
  • Marketing;
  • Operation, Logistics & Quality;
  • Property Management & Built Environment;
  • Public Policy & Environmental Management;
  • Tourism & Hospitality Management.

Усе часопісы праходзяць крос-ліцэнзаванне, што забяспечвае высокую якасць зместу. Частка часопісаў выдаецца пры падтрымцы прэстыжных асацыяцый і навуковых таварыстваў.

Тэрмін доступу: з 01.10.2019 да 30.10.2019

Мова дакументаў: англійская.

Спасылка на сайт: https://www.emerald.com/insight/

Падрабязней...

Семінар “Магчымасці рэсурсаў Web of Science group для эфектыўнай навуковай дзейнасці”

4 кастрычніка ў 12.00 у галоўным корпусе ўніверсітэта (Ажэшка, 22) адбудзецца бясплатны семінар “Магчымасці рэсурсаў Web of Science group для эфектыўнай навуковай дзейнасці”

Працягласць да 60 хвілін + адказы на пытанні слухачоў.

Падчас семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

* Пошук і аналіз навуковай літаратуры, выданняў, партнёраў грантаў пры дапамозе платформы Web of Science

* Асновы публікацыйнага працэсу і магчымасці рэферэнс-мэнэджара EndNote для фарміравання бібліятэкі артыкулаў вучонага і афармлення публікацыі па фармаце абранага выдання

* Падбор выдання для публікацыі і праверка індэксацыі ў Web of Science (імпакт-фактар і іншыя паказчыкі)

* Імідж вучонага аўтарскія профілі ў Publons/ResearcherID (індэкс Хірша)

У якасці лектара выступіць спецыяліст па навучанні і навукаметрычным рэсурсам кампаніі Clаrivate Analytics Ціханкова Ірына Аляксандраўна.

Семінар будзе цікавы навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, маладым навукоўцам, аспірантам, магістрантам.

Просьба прайсці электронную рэгістрацыю да 01 кастрычніка 2019 г.

Спасылка для рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/1A2ZFSOrQ4p4GnJc0cWHFRhBwNfFwO7PxQRm-XPaGeZo/edit

Месца правядзення семінара паведамім дадаткова (у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных удзельнікаў).

Запрашаем усіх жадаючых!

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку – Ажэшкі, 22, аўд. 116, тэл. 73-19-24

Падрабязней...

Падзяка за кнігі ў дар

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы выказвае падзяку рэдакцыйна-выдавецкай установе «Выдавецкі дом Звязда» і Цэнтру перакладу Азербайджана за бязвыплатную перадачу ў фонд бібліятэкі зборнікаў перакладаў твораў азербайджанскіх пісьменнікаў.

https://elib.grsu.by/savePlaces/678089

https://elib.grsu.by/savePlaces/678107

Падрабязней...

Дыпломныя работы прамаюцца на захоўванне ў бібліятэку з 10.10.2019 г.

У сувязі з мадэрнізацыяй (замена стэлажоў) бібліятэкі ў інтэрнаце па адрасе вул. Даватара, 27 дыпломныя работы (праекты) за 2018/2019 навучальны год можна здаць на захоўванне з 10.10.2019 па 01.12.2019.

За папярэднія гады дыпломныя работы не прымаюцца.

Дыпломныя работы прымаюцца на захоўванне ў бібліятэку па адрасе: вул. Даватара, 27, к. 8, кантактная асоба – Нагімава Алена Мікалаеўна, тэл. 68-05-33.

Электронную версію акта-перадачы дыпломных работ, якія перададзены на захоўванне ў бібліятэку, неабходна ўкласці ў папку Z/Common/Проборщ (з указаннем назвы кафедры ці спецыяльнасці).

Папкі дыпломных работ і пректаў павінны быць пранумараваны згодна са спісам дыпломных работ (https://lib.grsu.by/about/document Парадак прыёму, уліку, захавання і выкарыстання дыпломных работ (праектаў): акт і спіс дакументаў да акта, якія перадаюцца (Дадатак 2)).

Просьба паведамляць аб наяўнасці і вылучаць ў спісе конкурсныя дыпломныя работы.

Падрабязней...