Светлана Мисюкевич – Page 2 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - Светлана Мисюкевич

Тэставы доступ да паўнатэкставай калекцыі часопісаў SAGE Premier Collection ад SAGE Publications

Рады паведаміць, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе тэставы доступ да паўнатэкставай калекцыі часопісаў SAGE Premier Collection ад SAGE Publications!

SAGE Premier Collection – база дадзеных, якая ахоплівае больш за 90 % ад аб’ёму Выдавецкага партфеля Sage Publications. Калекцыя ўключае ў сябе больш за 1 000 міжнародных рэцэнзуемых часопісаў, у тым ліку 512 выданняў навуковых і прафесійных аб’яднанняў. Таксама ў калекцыі прадстаўлены больш за 1 000 000 артыкулаў.

Па спасылцы даступна падрабязная інфармацыя пра змест і ключавыя асаблівасці калекцыі: https://us.sagepub.com/en-us/nam/hss-collection#premier

Прадметныя вобласці: біялогія, вылічальная тэхніка, дзяржава і права, інфарматыка, мастацтва, гісторыя, культуралогія, матэматыка, медыцына, нанатэхналогіі, навукі аб зямлі, адукацыя і педагогіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, тэхнічныя навукі, фізіка, філасофія, хімія, эканоміка, мовазнаўства і міжнародныя адносіны.

Спасылка на рэсурс: https://journals.sagepub.com/

Даты тэставага доступу: 24 лістапада – 31 снежня 2025 г.

Увага! Доступ прадастаўлены ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

Падрабязней...

Актуальная інфармацыя аб часопісах, якія ўваходзяць у Scopus

Паважаныя калегі!

Нагадваем, што на нашым сайце бібліятэкі сабрана актуальная інфармацыя аб часопісах, якія ўваходзяць у Scopus.

Гэта зручны інструмент для хуткага пошуку выдання для вашага наступнага артыкула. У спісе ёсць не толькі назвы часопісаў па напрамках, але і гады ахопу індэксавання выдання ў базе дадзеных, ISSN, а таксама класіфікацыйныя коды навуковых часопісаў (ASJC), з дапамогай якіх можна выбраць часопісы менавіта па вашай галіне навукі. Выдаткуйце некалькі хвілін, каб азнаёміцца са спісам – гэта зэканоміць вам час пры выбары часопіса для публікацыі.

Перайсці да спісу: https://lib.grsu.by/kafedram/rejting-pps/.

Увага! Спіс выданняў абнаўляецца штомесяц.

Таксама вы можаце скарыстацца агульнадаступным сайтам Scopus (https://www.scopus.com/) для самастойнага пошуку і аналізу выданняў.

Інструкцыя па праглядзе крыніц https://service.elsevier.com/app/answers/detail/a_id/36042/supporthub/scopus/.

Будзем рады, калі гэтая інфармацыя апынецца для вас карыснай!

Падрабязней...

Тэставы доступ да базы дадзеных CNKI Academic Reference

 

 

 

 

Да 31.12.2025 г. нашым чытачам адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных CNKI Academic Reference https://ar.oversea.cnki.net/ 

Працаваць з рэсурсам можна толькі з камп’ютараў, размешчаных у лакальнай сетцы ўніверсітэта.

Кітайскі Электронны рэсурс Academic Reference з’яўляецца ўніверсальнай англамоўнай платформай, прысвечанай навуковым выданням Кітая і арыентаванай на актуальныя акадэмічныя распрацоўкі ва ўсіх асноўных сферах даследаванняў. Academic Reference змяшчае звыш 18 000 000 бібліяграфічных апісанняў і больш за 1 200 000 поўных тэкстаў часопісных артыкулаў, дысертацый, кніг, штогоднікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.

Відэа інструкцыя па рабоце з платформай (на англійскай мове):

https://www.youtube.com/watch?v=tQQ_ZiC57wM.

Падрабязней...

Пачалася падпіска на друкаваныя СМІ на 1-е паўгоддзе 2026 года

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 30.10.2025 г.

Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)

З каталогам перыядычных выданняў можна азнаёміцца на сайце РУП «Белпошта» https://www.belpost.by/podpiska

Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).

Васкевіч Вольга Вайцехаўна – кантактная асоба.

Тэлефон: 73-19-80

e-mail: o.vaskevich@grsu.by

Падрабязней...

Тэставы доступ да ЭБС «БиблиоРоссика»

 

 

 

ЭБС «БиблиоРоссика» прадастаўляе тэставы доступ карыстальнікам навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Доступ дзейнічае да 20 лістапада 2025 г.

Працаваць з рэсурсам можна з любога стацыянарнага камп’ютэра ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

Каб атрымаць аддалены доступ, неабходна падаць заяўку на ключ доступу (часовы лагін і пароль) на пошту misiukevich_sm@grsu.by з указаннем звестак аб вас: прозвішча і імя, назва факультэта. Ключ доступу ўвесці ў поле для ўваходу на сайт, а затым прайсці рэгістрацыю.

Спасылка на сайт  ЭБС «Библиороссика» >>.

Падрабязней...

Летняя школа беларускай мовы і культуры

Пяты раз у сценах бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта праходзіць Летняя школа беларускай мовы і культуры.

У 2025 годзе ўдзельнікамі школы сталі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Туркменістана. 20 чалавек, якія хочуць пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Беларусі, на працягу двух тыдняў будуць наведваць заняткі па беларускай мове і літаратуры, пазнаёмяцца з архітэктурай і жывапісам нашай краіны, наведаюць розныя тэматычныя мерапрыемствы.

Хочацца адзначыць, што сярод удзельнікаў Летняй школы ёсць тыя, хто прыязджае да нас ужо не першы раз. Гэта сведчыць не толькі пра вялікую зацікаўленасць у вывучэнні беларускай мовы і культуры, але і пра прафесіяналізм арганізатараў і выкладчыкаў школы.

Сачыце за галоўнымі навінамі Летняй школы ў нашых акаўнтах у сацыяльных сетках

https://www.instagram.com/grsu_library

https://www.facebook.com/s.lib.yksug

https://vk.com/libgrsu

https://ok.ru/s.lib.yksug

Падрабязней...

Пачалася падпіска на друкаваныя СМІ на 2-е паўгоддзе 2025 года

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 02.05.2025 г.

Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)

З каталогам перыядычных выданняў можна азнаёміцца на сайце РУП «Белпошта» https://www.belpost.by/podpiska

Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).

Васкевіч Вольга Вайцехаўна – кантактная асоба.

Тэлефон: 73-19-80

e-mail: o.vaskevich@grsu.by

Падрабязней...