Летняя школа беларускай мовы і культуры
Пяты раз у сценах бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта праходзіць Летняя школа беларускай мовы і культуры.
У 2025 годзе ўдзельнікамі школы сталі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Туркменістана. 20 чалавек, якія хочуць пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Беларусі, на працягу двух тыдняў будуць наведваць заняткі па беларускай мове і літаратуры, пазнаёмяцца з архітэктурай і жывапісам нашай краіны, наведаюць розныя тэматычныя мерапрыемствы.
Хочацца адзначыць, што сярод удзельнікаў Летняй школы ёсць тыя, хто прыязджае да нас ужо не першы раз. Гэта сведчыць не толькі пра вялікую зацікаўленасць у вывучэнні беларускай мовы і культуры, але і пра прафесіяналізм арганізатараў і выкладчыкаў школы.
Сачыце за галоўнымі навінамі Летняй школы ў нашых акаўнтах у сацыяльных сетках
https://www.instagram.com/grsu_library
https://www.facebook.com/s.lib.yksug







