Дыпломныя работы прамаюцца на захоўванне ў бібліятэку з 10.10.2019 г.
У сувязі з мадэрнізацыяй (замена стэлажоў) бібліятэкі ў інтэрнаце па адрасе вул. Даватара, 27 дыпломныя работы (праекты) за 2018/2019 навучальны год можна здаць на захоўванне з 10.10.2019 па 01.12.2019.
За папярэднія гады дыпломныя работы не прымаюцца.
Дыпломныя работы прымаюцца на захоўванне ў бібліятэку па адрасе: вул. Даватара, 27, к. 8, кантактная асоба – Нагімава Алена Мікалаеўна, тэл. 68-05-33.
Электронную версію акта-перадачы дыпломных работ, якія перададзены на захоўванне ў бібліятэку, неабходна ўкласці ў папку Z/Common/Проборщ (з указаннем назвы кафедры ці спецыяльнасці).
Папкі дыпломных работ і пректаў павінны быць пранумараваны згодна са спісам дыпломных работ (https://lib.grsu.by/about/document Парадак прыёму, уліку, захавання і выкарыстання дыпломных работ (праектаў): акт і спіс дакументаў да акта, якія перадаюцца (Дадатак 2)).
Просьба паведамляць аб наяўнасці і вылучаць ў спісе конкурсныя дыпломныя работы.