Больш за 1200 журналаў прадаставілі APC-зніжкі для аўтараў з Беларусі
Міжнародны кансорцыум бібліятэк EIFL – партнёр Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні – заключыў пагадненні з вядучымі міжнароднымі выдавецтвамі па адмене або зніжэнні аплаты за апрацоўку артыкулаў APC (APC-англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў аўтарытэтных навуковых часопісах, такіх як Reviews in the Neurosciences, Epidemiology & Infection, Computer Assisted Surgery, Nanocomposites і інш.
Тут прадстаўлены поўны спіс часопісаў (больш за 1200 выданняў), для якіх дзейнічаюць умовы гэтых пагадненняў.
Абнаўленне спісу плануецца два разы на год.
Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звяртацца да нацыянальнага каардынатара EIFL у Рэспубліцы Беларусь Брычкоўскага Вячаслава Іванавіча па электроннай пошце v_britch@nlb.by (пераважна) або па тэлефоне (+375 17) 293 25 09.
Запіс вебінару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па пытаннях адкрытага доступу і публікацыі ў выданнях са зніжкай аплаты за апрацоўку артыкулаў APC https://www.youtube.com/watch?v=WrgdiQN08Bc.