Увага! Бібліятэка пераходзіць на летні графік працы

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у X Абласным фестывалі кнігі «Гарадзенскі ЛітФэст», які праходзіў у межах XV Рэспубліканскага Фестывалю нацыянальных культур.
На пляцоўцы бібліятэкі была разгорнута маштабнаявыставакнігбеларускіхпісьменнікаў-юбіляраў2026 года, якая прыцягнула ўвагу чытачоў усіх узростаў. Наведвальнікі мелі магчымасць праверыць свае веды пра беларускую літаратуру, разгадваючы інтэрактыўныя заданні: крыжаванкі, філворды, рэбусы і іншыя галаваломкі. Для маленькіх гасцей фестывалю супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі творчы майстар-клас па вырабе «літаратурных» веераў, які выклікаў захапленне ў дзяцей і іх бацькоў.
Кульмінацыяй праграмы сталі інтэрактыўная віктарына «Веру – не веру!» і сумеснае чытанне баек класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы. Разнастайная і займальная праграма стала сапраўдным святам кнігі, што падарыла гасцям фестывалю масу станоўчых эмоцый і натхнення.
Акрамя гэтага, усе госці інтэрактыўнай пляцоўкі мелі магчымасць пазнаёміцца з Купалаўскім універсітэтам, атрымаць актуальную інфармацыю для абітурыентаў, а пераможцы конкурсаў яшчэ і сімвалічныя падарункі ад шматтысячнай Купалаўскай сям’і.
Сачыце за падзеямі на нашых старонках у сацыяльных сетках.




З пералікам высакарэйтынгавых выданняў можна азнаёміцца на платформе АНРИ (Ассоциации научных редакторов и издателей) па спасылцы https://rassep.ru/o-proekte/listing/

Навуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта далучылася да рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё».
Кожную пятніцу на старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках Instagram і Facebook мы будзем публікаваць відэа, у якіх раскажам пра цікавыя факты з жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў, а таксама пра асаблівасці беларускай мовы.
Далучайцеся да нас у #ДзеньРоднагаСвойго

Паважаныя Купалаўцы!
Запрашаем прыняць удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Выставы прысвечана Году жанчыны і Міжнароднаму жаночаму дню і адбудзецца ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ў галоўным корпусе ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116) з 5 па 20 сакавіка 2026 г.
У перыяд да 28 лютага просім усіх, хто жадае прадэманстраваць свае творчыя працы, прынесці ў бібліятэку ўласныя вырабы: вул. Ажэшкі, 22, каб. 116, адказная асоба – Галаюх Жанна Мікалаеўна, намеснік дырэктара бібліятэкі, тэл.: 73-19-24.
Творчыя вырабы тэматыкай не абмежаваны.
Чытачам навуковай бібліятэкі прадастаўлены доступ да прававой платформы «Бизнес-Инфо» https://bii.by/.
Доступ ажыццяўляецца з камп’ютараў, размешчаных у аддзеле бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а) і ў памяшканнях філіялаў бібліятэкі.
26 лістапада 2025 года супрацоўнік навуковай бібліятэкі Міхаіл Пажарыцкі прыняў удзел у навуковай канферэнцыі «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні» і выступіў з дакладам «А. М. Пяткевіч як паслядоўнік бібліяграфічных ідэй і падыходаў Я. Ф. Карскага і Я. І. Хлябцэвіча». Аўтар падрабязна расказаў пра заслугі А. М. Пяткевіча ў галіне рэкамендацыйнай бібліяграфіі, прааналізаваў яго бібліяграфічныя агляды, персанальныя бібліяграфіі, бібліяграфічныя рэцэнзіі, рэкамендацыйныя бібліяграфічныя спісы. Неабходна адзначыць той факт, што ўпершыню была закранута тэма бібліяграфічнай дзейнасці прафесара Купалаўскага ўніверсітэта Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча.
З тэкстам дакладу Міхаіла Пажарыцкага можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы:
https://elib.grsu.by/doc/opened/888473_377435pdf.pdf




05 снежня 2025 года ў 11.40 навуковая бібліятэка праводзіць чарговыя заняткі адукацыйнага семінара «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 8. Навукаметрыя як інструмент для прыняцця ўпраўленчых рашэнняў. Агляд інфармацыйна-аналітычных сістэм кіравання навукай: вопыт Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».
Спікерам выступіць Аркадзій Уладзіміравіч Халюкоў, кандыдат філалагічных навук, генеральны дырэктар кампаніі «Пульс науки», г. Масква.
У праграме семінара будзе прадстаўлена дэталёвая навукаметрычная экспертыза 2-3 часопісаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама будзе падрыхтаваны падрабязны навуковы SWOT-аналіз універсітэта, дадзены некаторыя рэкамендацыі па кластэрам. Акрамя таго, будзе прааналізавана прадстаўленасць Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў навуковых рэйтынгах – сусветных і рэгіянальных: THE, QS, ARWU, MosIUR. Будуць прадэманстраваны дадзеныя па бенчмаркетынгу па вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь. Размова таксама пойдзе аб інфармацыйна-аналітычным інтэрнэт-сэрвісе / CRIS-сістэме «ID SCIENCE», запатрабаваным ва ўніверсітэтах Рэспублікі Беларусь.
Семінар пройдзе ў гібрыдным фармаце (вочны з анлайн-трансляцыяй). Сустрэча са спікерам адбудзецца ў 11.40 у чытальнай зале навуковай бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116). Да трансляцыі сустрэчы можна будзе далучыцца пры дапамозе платформы Teams.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 27.11.2025 па 03.12.2025 г. (да 12.00) па спасылцы
Спасылка на падключэнне да Teams будзе высланая ўсім зарэгістраваным удзельнікам НАПЯРЭДАДНІ семінара.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святланы Мечыславаўны Місюкевіч (тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).
Рады паведаміць, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе тэставы доступ да паўнатэкставай калекцыі часопісаў SAGE Premier Collection ад SAGE Publications!
SAGE Premier Collection – база дадзеных, якая ахоплівае больш за 90 % ад аб’ёму Выдавецкага партфеля Sage Publications. Калекцыя ўключае ў сябе больш за 1 000 міжнародных рэцэнзуемых часопісаў, у тым ліку 512 выданняў навуковых і прафесійных аб’яднанняў. Таксама ў калекцыі прадстаўлены больш за 1 000 000 артыкулаў.
Па спасылцы даступна падрабязная інфармацыя пра змест і ключавыя асаблівасці калекцыі: https://us.sagepub.com/en-us/nam/hss-collection#premier
Прадметныя вобласці: біялогія, вылічальная тэхніка, дзяржава і права, інфарматыка, мастацтва, гісторыя, культуралогія, матэматыка, медыцына, нанатэхналогіі, навукі аб зямлі, адукацыя і педагогіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, тэхнічныя навукі, фізіка, філасофія, хімія, эканоміка, мовазнаўства і міжнародныя адносіны.
Спасылка на рэсурс: https://journals.sagepub.com/
Даты тэставага доступу: 24 лістапада – 31 снежня 2025 г.
Увага! Доступ прадастаўлены ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.
Паважаныя калегі!
Нагадваем, што на нашым сайце бібліятэкі сабрана актуальная інфармацыя аб часопісах, якія ўваходзяць у Scopus.
Гэта зручны інструмент для хуткага пошуку выдання для вашага наступнага артыкула. У спісе ёсць не толькі назвы часопісаў па напрамках, але і гады ахопу індэксавання выдання ў базе дадзеных, ISSN, а таксама класіфікацыйныя коды навуковых часопісаў (ASJC), з дапамогай якіх можна выбраць часопісы менавіта па вашай галіне навукі. Выдаткуйце некалькі хвілін, каб азнаёміцца са спісам – гэта зэканоміць вам час пры выбары часопіса для публікацыі.
Перайсці да спісу: https://lib.grsu.by/kafedram/rejting-pps/.
Увага! Спіс выданняў абнаўляецца штомесяц.
Таксама вы можаце скарыстацца агульнадаступным сайтам Scopus (https://www.scopus.com/) для самастойнага пошуку і аналізу выданняў.
Інструкцыя па праглядзе крыніц https://service.elsevier.com/app/answers/detail/a_id/36042/supporthub/scopus/.
Будзем рады, калі гэтая інфармацыя апынецца для вас карыснай!