65 гадоў гістарычнай навуцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
22 лістапада 2019 года ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылася выстава «65 гадоў гістарычнай навуцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы». Арганізатарамі выставы выступілі факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы. Адкрыла выставу рэктар універсітэта Кітурка Ірына Фёдараўна. З уступным словам выступіў дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько.
Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Эдмунд Ярмусік, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Майя Марцён, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны, а таксама дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Наталля Казлоўская расказалі пра аўтараў і кнігі з выставы.
Госць урачыстасці, загадчык Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянцін Голубеў адзначыў прафесіяналізм гродзенскіх гісторыкаў і пажадаў студэнтам-купалаўцам пераймаць вопыт і працягваць дзейнасць гісторыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Выстава дзейнічае ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі, Ажэшка 22, ауд. 116. Запрашаем усіх!