Падзеі – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов»

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 26-27 мая прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов».
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя і вядучыя спецыялісты акадэмій навук, буйнейшых вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Францыі, Чэхіі, Кітая.







Падрабязней...

Акцыя «Чытаем разам», прымеркаваная да Дня Перамогі, прайшла ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі

Студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама гарадзенскія школьнікі вершамі пра перамогу, вайну і гераізм людзей аддалі даніну памяці тым, дзякуючы каму мы жывём пад мірным небам, успомнілі тых, каго сёння няма.
На мерапрыемстве прагучалі беларускія і рускія вершы, якія даўно сталі класікай ваеннай літаратуры, аўтарскі верш студэнта першага курса Цімацея Міхаілоўскага, а таксама пераклад Аліны Паўлоўскай на беларускую мову верша «Чакай мяне» Канстанціна Сіманава. Асаблівую пранікнёнасць сустрэчы надалі расказы студэнтаў пра прадзедаў-франтавікоў: Белянкова Міхаіла Якаўлевіча, Яргольскага Мікалая Сяргеевіча, Слінко Івана Самуілавіча. Варта адзначыць, што выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі, якія фізічна не змаглі прыняць удзел у акцыі, запісалі творчы відэа-зварот з прачытаннем верша Сцяпана Кадашнікава «Не забывайте о войне».
Акцыя падрыхтавана навуковай бібліятэкай сумесна з філалагічным факультэтам.









Падрабязней...

Падведзены вынікі конкурсаў да святкавання Года малой радзімы

Сёння адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурса эсэ «Малая Радзіма ў сучасным разуменні» і фотаконкурса «Люблю мой край, старонку гэту…».

Фотаконкурс праходзіў у сацыяльных сетках (работы ўдзельнікаў можна знайсці па #photolib2019). Пераможцам стала студэнтка юрыдычнага факультэта Ганна Мыслівец.

У конкурсе эсэ ўдзельнічала 20 работ студэнтаў ГрДУ імя Я.Купалы і навучэнцаў Лідскага, Ваўкавыскага і тэхналагічнага каледжаў.

Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Вольга Халупа і Анастасія Мікуліч.

Дыпломы ІІ ступені атрымалі Наталля Надзейка і Анастасія Сілкова.

Пераможцамі сталі Аляксандр Сцепаненка і Алёна Пунжаль.

Работы пераможцаў конкурса эсэ будуць апублікаваны ў часопісе «Маладосць».

   

Падрабязней...

Прэзентацыя кнігі “STUDIA POLONICA” і сустрэча з прафесарам С. П. Мусіенкай

3 снежня ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі “STUDIA POLONICA”, прысвечаная юбілею доктара філалагічных навук, прафесара, стваральніка кафедры польскай філалогіі  Святланы Піліпаўны Мусіенкі.

Адкрыў сустрэчу дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько, які распавёў пра кнігу, пра тое, што выйшла яна дзякуючы калегам-філолагам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – Alma-mater Святланы Піліпаўны.

Прарэктар па выхаваўчай працы Васіль Васільевіч Сянько адзначыў вялікі ўклад, здзейснены Святланай Піліпаўнай на працягу сваёй больш як 50-гадовай працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў развіццё філалагічнай адукацыі, у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама ў працэс выхавання маладога пакалення адным з найпрыгажэйшых відаў мастацтва – літаратурай.

Далей сустрэча праходзіла ў форме “вольнага мікрафону”. Словы падзякі Святлане Піліпаўне выказалі дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская, дацэнты Алена Білюценка, Анатоль Брусевіч, Ала Петрушкевіч, прадстаўнікі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага і многія іншыя.

Святлана Ганчар, загадчык кафедры замежных моў, падкрэсліла, што кніга “STUDIA POLONICA”, у якой змешчаны артыкулы аўтараў з розных краін, – гэта доказ таго, што навуковая і выкладчыцкая дзейнасць С.П. Мусіенкі як выкладчыка, навукоўца з’яўляецца вельмі маштабнай, бо прафесар мае шмат вучняў і паслядоўнікаў не толькі ў купалаўскім універсітэце, але і ў розных гарадах і краінах.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Піліпаўна расказала аб узнагародзе “NAGRODA POLONICUM”, атрыманай напярэдадні ў Варшаве за выключны ўклад у папулярызацыю польскай культуры ў свеце, аб кнізе і сваіх вучнях, і, безумоўна, аб літаратуры, якая стала не толькі асалодай жыцця, але і сэнсам навуковай і творчай дзейнасці прафесара.

Таксама былі афіцыйна падпісаны і перададзены ў фонды гродзенскіх бібліятэк экзэмпляры кнігі “STUDIA POLONICA”.

Гасцям была прадстаўлена кніжная выстава пад назвай “Жыццёвы РАМАН з літаратурай”, дзе, акрамя прац прафесара і яе вучняў, адным з унікальных экспанатаў быў рукапіс кандыдацкай дысертацыі С.П. Мусіенкі, які захоўваецца ў навуковай бібліятэцы.

 

Падрабязней...

65 гадоў гістарычнай навуцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

22 лістапада 2019 года ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылася выстава «65 гадоў гістарычнай навуцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы».  Арганізатарамі выставы выступілі факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы. Адкрыла выставу рэктар універсітэта Кітурка Ірына Фёдараўна. З уступным словам выступіў дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько.

Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Эдмунд Ярмусік, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Майя Марцён, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны, а таксама дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Наталля Казлоўская расказалі пра аўтараў і кнігі з выставы.

Госць урачыстасці, загадчык  Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянцін Голубеў адзначыў прафесіяналізм гродзенскіх гісторыкаў і пажадаў студэнтам-купалаўцам пераймаць вопыт і працягваць дзейнасць гісторыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Выстава дзейнічае ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі, Ажэшка 22, ауд. 116. Запрашаем усіх!

Падрабязней...

Юбілей Г.В. Данілава

Сёння адзначае 70-годдзе паважаны Генадзь Васільевіч Данілаў.

Жыццё нездарма звязала Вас, Генадзь Васільевіч, з бібліятэкай. Пад Вашым чулым кіраўніцтвам у навуковай біліятэцы многае сталася ўпершыню. Упершыню мы адзначылі Дзень бібліятэк, што пасля стала добрай традыцыяй. Упершыню ў Гродне была праведзена міжнародная канферэнцыя “Менеджмент бібліятэк ВНУ”, якую ўдзельнікі да гэтага часу згадваюць добрым словам.

За многія заслугі хочацца сказаць Вам, Генадзь Васільевіч, шчыры дзякуй. За мудрае кіраўніцтва калектывам навуковай бібліятэкі, за ўкараненне ў працу бібліятэкі новых інфармацыйных тэхналогій, за наладжванне цесных сувязяў з бібліятэчнай супольнасцю Рэспублікі Беларусь, за пачатак мадэрнізацыі бібліятэкі. І самае галоўнае, Генадзь Васільевіч, дзякуй за тое, што Вы проста ёсць!

Здароўя Вам, дабрабыту, дабрыні, сонечных дзён, поспехаў у жыцці на доўгія гады!

 



Падрабязней...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

95 годоў таму нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.

Народны пісьменнік БССР (1980). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1986), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964), расійскай прэміі «Трыумф» (1999). Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна (1996).
Васіль Быкаў узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, медалём Ф. Скарыны і інш.

Паводле твораў В. Быкава зняты мастацкія фільмы: «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Доўгія вёрсты вайны» (абодва – 1976), «Абеліск», «Узыходжанне» (абодва – 1977), «Знак бяды» (1985), «На Чорных лядах» (1994), «У тумане» (2012) і інш.

Да юбілею пісьменніка падрыхтавана віртуальная выстава.

Падрабязней...

Кіналекторый

31 мая адбыўся кіналекторый з паказам кінастужкі “Падынгтан” на беларускай мове.

Прысутныя госці з задавальненнем глядзелі фільм, а пасля дзяліліся ўражаннямі.  Цікавымі былі заданні на развіццё лексічнага запасу.

Нагадаем, што кіналекторый падрыхтавала студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юлія Пятровіч пры падтрымцы навуковай бібліятэкі. Спадзяёмся , што такія прагляды стануць традыцыйнымі.

Источник:

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій

Падрабязней...