З Днём ведаў! – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

З Днём ведаў!

З Днём ведаў!

Паважаныя студэнты і выкладчыкі, прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Асаблівыя віншаванні нашым першакурснікам, якія ўступаюць у вялікую ўніверсітэцкую сям’ю. Для вас універсітэт стане пачаткам новага этапу ў жыцці. Тут вы пазнаеце смак поспеху, набудзеце верных сяброў, навучыцеся мысліць і марыць. А вам, паважаныя педагогі,  – цярпення і ўзаемаразумення са студэнтамі, поспехаў у рабоце, аптымізму, творчасці, асабістага дабрабыту.

Шчыра жадаем ажыццяўлення задум, творчых поспехаў, цікавых заняткаў, карысных спраў і духоўна багатага жыцця.

(Калектыў навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Я. Купалы)