Змены ў абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэкі – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Змены ў абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэкі

Змены ў абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэкі

Паважаныя чытачы!

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы звяртае ўвагу на наступныя змены ў абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэкі:

  1. Філіял № 1 (бібліятэка інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, фізіка-тэхнічнага факультэта) размяшчаецца па адрасе: БЛК, 3, каб. 1 (Інтэрнат №3);
  2. Літаратура для студэнтаў і выкладчыкаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі знаходзіцца ў чытальнай зале галоўнага корпуса (Ажэшкі, 22, каб. 116);
  3. Літаратура для студэнтаў спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» знаходзіцца ў філіяле бібліятэкі № 9 (Кастрычніцкая, 5, каб. 111а);
  4. Асноўныя фонды літаратуры для студэнтаў спецыяльнасцяў «Журналістыка», «Інфармацыя і камунікацыя», «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» знаходзяцца ў галоўным корпусе (Ажэшкі, 22, каб. 116).

І нагадваем, што кожны чытач мае права абслугоўвацца ў любым з філіялаў нашай бібліятэкі. Будзем рады бачыць вас!