Вынікі семінара ад кампаніі «Антиплагиат» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Вынікі семінара ад кампаніі «Антиплагиат»

Вынікі семінара ад кампаніі «Антиплагиат»

5 лістапада на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся рэгіянальны навукова-практычны семінар “Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы. Сістэма «Антиплагиат» як інструмент ацэнкі арыгінальнасці навуковых работ: новыя мажлівасці для вучоных і экспертаў”.

Спікер семінара – Стралкова Ірына Барысаўна, кандыдат педагагічных навук, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антиплагиат» у Беларусі па навучанню – расказала пра акадэмічную этыку і праблему некарэктных запазычанняў у навуковых тэкстах, аб розніцы паміж правамернымі і неправамернымі запазычаннямі. Ірына Барысаўна звярнула ўвагу на тое, як сістэма  «Антиплагиат» распазнае запазычанні і цытаты, а таксама якім чынам сістэма выяўляе самацытаванні. На канкрэтных прыкладах дакладчык паказала, як карэктна трактаваць вынікі праверкі навуковых артыкулаў і дысертацый. Асобна падкрэсліла, што ўніверсітэт павінен у першую чаргу звяртаць увагу на якасць работы, якая правяраецца, а не на фармальны высокі адсотак арыгінальнасці.

Таксама І.Б. Стралкова выдзеліла тыповыя памылкі ў працэсе ўкаранення і выкарыстання сістэмы «Антиплагиат», расказала пра асаблівасці работы з функцыяй рэдагавання поўнай справаздачы дакумента, які правяраецца.

Удзельнікамі семінара сталі не толькі супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, але і калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, установы адукацыі “БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій”.

Дадзеная тэма была акутальная для ўсіх, хто займаецца навуковымі даследаваннямі – аспірантаў, вучоных і спецыялістаў, навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў.

Удзельнікі, якія наведалі семінар і запоўнілі форму зваротнай сувязі, атрымаюць імянны сертыфікат https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSefB4coK9yzmd4N8C49RegKsrPChKNyPo6KmuhiNQVJ3xu8sQ/viewform

 

З прэзентацыяй дакладчыка семінара можна азнаёміцца па спасылцы >>

Пералік спасылак да прэзентацыі >>

 

Запіс семінара

 

Прыклад праверкі навуковага артыкула з дапамогай сістэма «Антиплагиат» (відэа без гуку)

 

Прыклад праверкі дысертацыі з дапамогай сістэмы «Антиплагиат» (відэа без гуку)