Адбыўся адукацыйны семінар для навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Адбыўся адукацыйны семінар для навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4»

Адбыўся адукацыйны семінар для навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4»

26 і 27 кастрычніка 2023 года навуковая бібліятэка правяла цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі сродкамі электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.

У першы дзень спікерамі семінара выступілі: Мікалай Грынько, дырэктар навуковай бібліятэкі, і Святлана Місюкевіч, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій. Быў разгледжаны шэраг пытанняў, прысвечаных магчымасцям навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы для навуковай і вучэбнай дзейнасці, рэйтынгу і павышэнню ўзроўня навуковага цытавання, працы з ЭБС і БД, вядзенню і рэдагаванню аўтарскіх профіляў у навукаметрычных базах дадзеных. Таксама абмеркавалі правілы афармлення зборнікаў для дэпаніравання і пытанні студэнцкай навукі.

Спікерам другога дня стала Ірына Барысаўна Стралкова, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антиплагиат» у Беларусі па навучанні. Увазе слухачоў былі прадстаўлены наступныя тэмы: «Культура навуковага цытавання. Запазычанні ў навуковых публікацыях», «Кіраванне персанальнымі інфармацыйнымі патокамі ва ўмовах лічбавага адукацыйнага асяроддзя». Былі разгледжаны наступныя пытанні: правамернае і неправамернае запазычанні; правілы афармлення цытавання; асаблівыя выпадкі цытавання; прыклады памылковага або некарэктнага ўжывання і афармлення цытат, заснаваныя на тыповых памылках, якія дапускаюцца аўтарамі ў навуковых працах; афармленне спіса выкарыстаных крыніц. Пагаварылі аб кіраванні інфармацыйнымі патокамі, аб працы з рознымі лічбавымі інструментамі, якія можна выкарыстоўваць выкладчыкам у навуковай і вучэбнай дзейнасці.