Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі «Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі «Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы»

Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі «Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы»

З 16 па 27 мая 2022 года на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі “Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы”. Удзельнікамі курсаў былі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У праграме курсаў асаблівая ўвага надавалася стратэгічным прыярытэтам развіцця ўніверсітэцкіх бібліятэк, выкарыстанню ІКТ у бібліятэчнай рабоце, ролі бібліятэкі УВА ў арганізацыі асноўных працэсаў. Актуальнымі былі псіхалагічныя трэнінгі па тэмах: “Псіхалагічная прафілактыка прафесійнай дэфармацыі асобы работніка бібліятэкі” і “Стрэс-копінг у прафесійнай дзейнасці работніка бібліятэкі”. Лектарамі – супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ і БНТУ. Па словах старшыні ББА, дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзіміра Кулажанкі, Купалаўскі ўніверсітэт – адзіны рэгіянальны ўніверсітэт, дзе на пастаяннай аснове праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў бібліятэк.

Для ўдзельнікаў курсаў былі арганізаваны экскурсіі ў Гродзенскую абласную бібліятэку імя Я. Ф. Карскага і Свята-Барыса-Глебскую Каложскую царкву.

Пасля паспяховай здачы заліку ўсім удзельнікам курсаў былі ўручаны пасведчанні аб павышэння кваліфікацыі.