Адбыўся семінар для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы «Научные коммуникации в профессиональной деятельности…» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Адбыўся семінар для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы «Научные коммуникации в профессиональной деятельности…»

Адбыўся семінар для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы «Научные коммуникации в профессиональной деятельности…»

28 сакавіка навуковая бібліятэка правяла адукацыйны семінар для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы «Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии. Модуль 5», які прысвечаны пытанням падрыхтоўкі і абароны дысертацыі, а таксама інфармацыйным магчымасцям бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта для суправаджэння (забеспячэння) навуковага працэсу ўніверсітэта.

Спікерамі выступілі: Ігар Мартыненка, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар; Уладзімір Барсукоў, прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, доктар тэхнічных навук, дацэнт; Будэніс Вольга, намеснік дэкана па выхаваўчай працы філалагічнага факультэта, кандыдат філасофскіх навук; Святлана Місюкевіч, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій навуковай бібліятэкі.

 Ігар Эдуардавіч, якія з’яўляецца членам прэзідыума ВАК РБ, прысвяціў свой даклад паўнамоцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь у галіне атэстацыі навуковых работнікаў (ацэнка дысертацый, публікацый па тэме, укараненняў).

Уладзімір Георгіевіч звярнуў увагу на асаблівасці падрыхтоўкі і абароны дысертацый па тэхнічных навуках, а таксама падзяліўся вопытам работы ў экспертным савеце ВАК і ў саветах па абароне дысертацый.

Вольга Генрыхаўна, чыё даследаванне прызнана лепшай кандыдацкай дысертацыяй па гуманітарных навуках у 2023 годзе, расказала аб некаторых асаблівасцях даследаванняў у гэтай галіне.

Святлана Мечыславаўна прадэманстравала магчымасці навуковай бібліятэкі па суправаджэнні навуковай дзейнасці ва ўніверсітэце.