Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» 2023
У гэтым годзе вывучаць беларускую мову да нас прыехалі прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Інстытута рускай мовы і культуры, Гейдэльбергскага ўніверсітэта, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта і замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.
Акрамя заняткаў па беларускай мове, літаратуры і культуры ўдзельнікі школы вандравалі па гістарычных мясцінах горада і Гродзенскага рэгіёна, наведвалі музеі, а таксама розныя цікавыя майстар-класы.
Праз падарожжы і гісторыю ўдзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» вывучалі беларускую мову. Такое вывучэнне мовы можа быць карысным для разумення паходжання слоў, граматычных канструкцый і культурных нюансаў. Гэтым самым слухачы паглыбілі свае веды па беларускай мове.
Больш інфармацыі пра Летнюю школу вы знойдзеце ў сацыяльных сетках навуковай бібліятэкі і сайце ўніверсітэта.
https://www.instagram.com/grsu_library