Рэгіянальны семінар «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Рэгіянальны семінар «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы»

Рэгіянальны семінар «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы»

Навуковая бібліятэка запрашае прыняць удзел у рэгіянальным семінары «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы», які адбудзецца 22 красавіка з 10.00 да 14.00 у аўд. 318 галоўнага корпусу ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22).

Спікерам выступіць Ірына Барысаўна Стралкова, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антиплагиат» у Рэспубліцы Беларусь па навучанню.

Падчас працы семінара будзе звернута ўвага на наступныя аспекты:

  • сістэма «Антиплагиат» як інструмент ацэнкі арыгінальнасці навуковых прац: новыя магчымасці для вучоных і экспертаў;
  • культура навуковага цытавання і выкарыстанне запазычанняў у навуковых тэкстах;
  • кіраванне персанальнымі інфармацыйнымі патокамі ва ўмовах лічбавага адукацыйнага асяроддзя: метадычны інструментарый для выкладчыка.

Семінар будзе карысны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, магістрантам, аспірантам, дактарантам, спашукальнікам, бібліятэчным супрацоўнікам, а таксама адказным за працу з сістэмай «Антиплагиат» ва ўніверсітэце.

Форма правядзення семінара – вочна-завочная.

Квота для ўдзелу ў вочным фармаце для ГрГУ імя Янкі Купалы  – 50 чалавек.

Прадстаўнікам Купалаўскага ўніверсітэта неабходна папярэдне прайсці рэгістрацыю па спасылцы >>

Усе жадаючыя могуць далучыцца да анлайн-трансляцыі на платформе Teams па спасылцы >>

 

Па ўсіх пытаннях звяртацца да загадчыка аддзелам бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святлане Місюкевіч, тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by