Санітарны дзень
Паважаныя карыстальнікі!
1 кастрычніка бібліятэка зычынена на санітарны дзень.
Прабачце за нязручнасці.

Паважаныя карыстальнікі!
1 кастрычніка бібліятэка зычынена на санітарны дзень.
Прабачце за нязручнасці.

4 кастрычніка ў 12.00 у галоўным корпусе ўніверсітэта (Ажэшка, 22) адбудзецца бясплатны семінар “Магчымасці рэсурсаў Web of Science group для эфектыўнай навуковай дзейнасці”
Працягласць да 60 хвілін + адказы на пытанні слухачоў.
Падчас семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:
* Пошук і аналіз навуковай літаратуры, выданняў, партнёраў грантаў пры дапамозе платформы Web of Science
* Асновы публікацыйнага працэсу і магчымасці рэферэнс-мэнэджара EndNote для фарміравання бібліятэкі артыкулаў вучонага і афармлення публікацыі па фармаце абранага выдання
* Падбор выдання для публікацыі і праверка індэксацыі ў Web of Science (імпакт-фактар і іншыя паказчыкі)
* Імідж вучонага аўтарскія профілі ў Publons/ResearcherID (індэкс Хірша)
У якасці лектара выступіць спецыяліст па навучанні і навукаметрычным рэсурсам кампаніі Clаrivate Analytics Ціханкова Ірына Аляксандраўна.
Семінар будзе цікавы навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, маладым навукоўцам, аспірантам, магістрантам.
Просьба прайсці электронную рэгістрацыю да 01 кастрычніка 2019 г.
Спасылка для рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/1A2ZFSOrQ4p4GnJc0cWHFRhBwNfFwO7PxQRm-XPaGeZo/edit
Месца правядзення семінара паведамім дадаткова (у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных удзельнікаў).
Запрашаем усіх жадаючых!
Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку – Ажэшкі, 22, аўд. 116, тэл. 73-19-24
Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы выказвае падзяку рэдакцыйна-выдавецкай установе «Выдавецкі дом Звязда» і Цэнтру перакладу Азербайджана за бязвыплатную перадачу ў фонд бібліятэкі зборнікаў перакладаў твораў азербайджанскіх пісьменнікаў.
У сувязі з мадэрнізацыяй (замена стэлажоў) бібліятэкі ў інтэрнаце па адрасе вул. Даватара, 27 дыпломныя работы (праекты) за 2018/2019 навучальны год можна здаць на захоўванне з 10.10.2019 па 01.12.2019.
За папярэднія гады дыпломныя работы не прымаюцца.
Дыпломныя работы прымаюцца на захоўванне ў бібліятэку па адрасе: вул. Даватара, 27, к. 8, кантактная асоба – Нагімава Алена Мікалаеўна, тэл. 68-05-33.
Электронную версію акта-перадачы дыпломных работ, якія перададзены на захоўванне ў бібліятэку, неабходна ўкласці ў папку Z/Common/Проборщ (з указаннем назвы кафедры ці спецыяльнасці).
Папкі дыпломных работ і пректаў павінны быць пранумараваны згодна са спісам дыпломных работ (https://lib.grsu.by/about/document Парадак прыёму, уліку, захавання і выкарыстання дыпломных работ (праектаў): акт і спіс дакументаў да акта, якія перадаюцца (Дадатак 2)).
Просьба паведамляць аб наяўнасці і вылучаць ў спісе конкурсныя дыпломныя работы.
У ЭБС Znanium.com рэалізавана сістэма пошуку і адбору дакументаў са зручнай навігацыяй, стварэннем закладак, фарміраваннем віртуальных «кніжных паліц», сэрвісам пастаронкавага капіявання, а таксама з іншымі сэрвісамі, якія садзейнічаюць паспяховай навуковай і вучэбнай дзейнасці.
Каб атрымаць поўны доступ да сайта ЭБС неабходна зарэгістравацца на сайце, перайсці ў асабісты кабінет, выбраць укладку «Мае ключы доступу» і адправіць заяўку на атрыманне ключа доступу на пошту misiukevich_sm@grsu.by. А таксама вы можаце асабіста звярнуцца да Святланы Місюкевіч (загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій) для выдачы ключоў доступу.
Тэл. для даведак 73-19-80, 73-19-24.
e-mail: misiukevich_sm@grsu.by
До 12.10.2019 г. адкрыты тэставы доступ да буйнейшай расійскай поўнатэкставай базы дадзеных – электронна-бібліятэчнай сістэмы IPR BOOKS (www.iprbookshop.ru).
Пераход да базы мажлівы пасля аўтарызацыі, для якой новым карыстальнікам неабходны атрымаць логін і пароль у бібліятэцы. Пасля гэтага неабходна прайсці асабістую рэгістрацыю і ў далейшым уваходзіць у ЭБС пад сваімі ўліковымі дадзенымі. Для зручнасці праходжання персанальнай рэгістрацыі дадаткова падключаны IP-адрасы ВНУ.
На платформе даступны актуальныя кнігі, якія немажліва знайсці ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт. ЭБС IPR BOOKS утрымлівае больш за 130 000 выданняў, з якіх больш за 50 000 – унікальныя вучэбныя і навуковыя выданні.
Работа з мабільных прыладаў мажліва пасля ўстаноўкі дадаткаў IPRbooks Mobile Reader на App Store ці Play Market і для людзей з паслабленым зрокам – IPRbooks WV-Reader на App Store ці Play Market.
Дадатковую інфармацыю аб прадуктах і Групе кампаній IPR MEDIA вы можаце знайсці на сайце www.iprmedia.ru і ў сацыяльных сетках: https://www.facebook.com/gciprmedia/
У сувязі з падрыхтоўкай, арганізацыяй і правядзеннем ва ўніверсітэце выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій часова пераведзены ў чытальную залу бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта па вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл. 73-19-24 (адміністрацыя бібліятэкі), 73-19-80 (аддзел абслугоўвання).
У сувязі з рэарганізацыяй філіял бібліятэкі факультэта псіхалогіі цяпер знаходзіцца па адрасе вул. Гаспадарчая, 23, ауд. № 218.
З 01.07.2019 г. па 31.08.2019 г. навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы.
Панядзелак – пятніца: 8.30 – 17.00
Абедзенны перапынак: 13.00 – 13.30
Выхадныя дні: субота – нядзеля.
Чакаем Вас!