Семінар “Магчымасці рэсурсаў Web of Science group для эфектыўнай навуковай дзейнасці”
4 кастрычніка ў 12.00 у галоўным корпусе ўніверсітэта (Ажэшка, 22) адбудзецца бясплатны семінар “Магчымасці рэсурсаў Web of Science group для эфектыўнай навуковай дзейнасці”
Працягласць да 60 хвілін + адказы на пытанні слухачоў.
Падчас семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:
* Пошук і аналіз навуковай літаратуры, выданняў, партнёраў грантаў пры дапамозе платформы Web of Science
* Асновы публікацыйнага працэсу і магчымасці рэферэнс-мэнэджара EndNote для фарміравання бібліятэкі артыкулаў вучонага і афармлення публікацыі па фармаце абранага выдання
* Падбор выдання для публікацыі і праверка індэксацыі ў Web of Science (імпакт-фактар і іншыя паказчыкі)
* Імідж вучонага аўтарскія профілі ў Publons/ResearcherID (індэкс Хірша)
У якасці лектара выступіць спецыяліст па навучанні і навукаметрычным рэсурсам кампаніі Clаrivate Analytics Ціханкова Ірына Аляксандраўна.
Семінар будзе цікавы навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, маладым навукоўцам, аспірантам, магістрантам.
Просьба прайсці электронную рэгістрацыю да 01 кастрычніка 2019 г.
Спасылка для рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/1A2ZFSOrQ4p4GnJc0cWHFRhBwNfFwO7PxQRm-XPaGeZo/edit
Месца правядзення семінара паведамім дадаткова (у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных удзельнікаў).
Запрашаем усіх жадаючых!
Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку – Ажэшкі, 22, аўд. 116, тэл. 73-19-24