Новости – Page 2 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Семінар для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 2»

4 і 6 мая 2022 года навуковая бібліятэка праводзіць цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДу імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 2». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.

У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: складанне бібліяграфічнага апісання дакументаў, бібліяграфічныя індэксы і ідэнтыфікатары, навукаметрычныя і паўнатэкставыя базах дадзеных, як знайсці вучэбныя і навуковыя выданні з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Таксама размова пойдзе аб правілах навуковага цытавання і правамернага запазычання ў навуковых тэкстах.

Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты. Сертыфікаты будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2022 г.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 20.04.2022 па 27.04.2022 г. па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe-sESQNguyrztqPoddwUAdRp98vw6BZWmTBVyKjVf-XY_YVA/viewform

Падрабязней...

Тэставы доступ да базы дадзеных Academic Reference на платформе CNKI

З 18 красавіка па 17 чэрвеня 2022 г. нашым чытачам адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных Academic Reference на платформе CNKI https://ar.cnki.net/. Пасля адкрыцця старонкі сайта, націсніце  Login, пасля – IP Login. Доступ дзейнічае толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта. 

Кітайскі Электронны рэсурс Academic Reference з’яўляецца ўніверсальнай англамоўнай платформай, прысвечанай навуковым выданням Кітая і арыентаванай на актуальныя акадэмічныя распрацоўкі ва ўсіх асноўных сферах даследаванняў. Academic Reference змяшчае звыш 13 000 000 бібліяграфічных апісанняў і больш за 1 200 000 поўных тэкстаў часопісных артыкулаў, дысертацый, кніг, штогоднікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.

Відэа інструкцыя па рабоце з платформай (на англійскай мове):

Падрабязней...

Тэставы доступ да ЭБС «РУКОНТ»

Паважаныя чытачы, з 06 красавіка па 05 мая 2022 г. Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Национальный цифровой ресурс «РУКОНТ» http://lib.rucont.ru
ЭБС «РУКОНТ» – унікальная міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў. Электронная бібліятэка ўключае ў сябе больш за 400 000 вучэбных і навуковых выданняў па ўсіх напрамках: кнігі па тэхнічных, прыродазнаўчых і гуманітарных навуках, бізнесе, эканоміцы, культуры і мастацтве, юрыспрудэнцыі і non/fiction, мастацкая і пазнавальная літаратура. Прадстаўлены шырокі спектр тэматычных калекцый, а таксама калекцыі кніг вядучых ВНУ і выдавецтваў Расіі.
Тэставы доступ дае магчымасць чытання кніг у паўнатэкставым рэжыме. Ёсць версія для людзей са слабым зрокам.
Аўтарызацыя па лагіну/паролю без абмежавання колькасці карыстальнікаў.
Для атрымання дадзеных для аўтарызацыі звяртайцеся ў бібліятэку.
Таксама свае пытанні вы можаце задаць па электроннай пошце: rucont@ckbib.ru

Падрабязней...

Cемінар «Эфектыўнае выкарыстанне Scopus у навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта»

Запрашаем прыняць удзел у семінары «Эфектыўнае выкарыстанне Scopus у навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта», які адбудзецца ў анлайн-фармаце 16 лютага 2022 года ў 10.00. Спікерам выступіць Андрэй Сяргеевіч Міхайлаў, кіраўнік партнёрскіх праграм Elsevier у Расіі і Усходняй Еўропе.

Семінар накіраваны на павышэнне якасці навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў універсітэта.

Спасылка для электроннай рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf3cBcaL937cbG9BFXg80StJU9VAptpV8b-fypOtoJzOFD3yA/viewform. Рэгістрацыя працягнецца да 14 лютага ўключна.

Спасылка на анлайн-канферэнцыю Zoom будзе выслана напярэдадні ўсім зарэгістраваным удзельнікам.

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку па тэлефоне 73-19-24.

Падрабязней...

Семінары навуковай бібліятэкі «Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии»

У перыяд з 11 па 19 кастрычніка навуковая бібліятэка ўзнаўляе цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы «Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии» (згодна з рашэннем савета па інтэрнацыяналізацыі ад 01.03.2021 г. (пратакол №2)). Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, як вучоных, так і ўніверсітэта.

На занятках будуць разгледжаны пытанні аб навукаметрычных базах дадзеных, профілях вучоных у гэтых базах, навуковых сацыяльных сетках, аб тым, як знайсці выданні для публікацыі вынікаў сваёй навуковай і даследчай дзейнасці. Таксама вы даведаецеся аб спосабах камплектавання фонду бібліятэкі, падпісцы на перыёдыку і аб выкарыстанні кніжнага фонду бібліятэкі ў цэлым.

Па завяршэнні семінара ўдзельнікам, якія наведалі ўсе заняткі, будуць выдадзены сертыфікаты. Сертыфікат будзе ўлічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 20.09.2021 па 04.10.2021 г. па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScgjuyl7eXbprOY2xBlpr8N9ytakHIxDfDfLhSmZWVT9nbfrw/viewform.

Звяртаем вашу ўвагу, што прыняць удзел у семінары могуць тыя супрацоўнікі, якія не атрымалі сертыфікат па выніках папярэдняга семінара (22.03.2021–05.04.2021).

План семинара

Дата Тема Примечание
11.10.2021

Понедельник

13.30–14.50

Группа 1

 

Регистрация в наукометрических базах данных. Создание и работа с авторским профилем ученого. Обзор наукометрических баз данных: РИНЦ, Google Scholar, Scopus. Возможности редактирования авторского профиля.
12.10.2021

Вторник

13.30–14.50

Группа 2

Регистрация в наукометрических базах данных. Создание и работа с авторским профилем ученого. Обзор наукометрических баз данных: РИНЦ, Google Scholar, Scopus. Возможности редактирования авторского профиля.
18.10.2021

Понедельник

10.05–11.25

 

 

 

11.40–13.00

Книгообеспеченность дисциплин. Заказ литературы. Подписка на периодические издания.

(Онлайн)

Обзор фонда библиотеки для обеспечения образовательного процесса. Анализ спроса на литературу, закупленную по заявкам кафедр.
Поиск высокорейтинговых изданий для публикации результатов научной и исследовательской деятельности.

(Онлайн)

Обзор доступных ЭИР в локальной сети университета и возможности поиска изданий в наукометрических базах данных.
19.10.2021

Вторник

10.05–11.25

Научные социальные сети.

(Онлайн)

Развитие научных коммуникаций с помощью электронных сервисов.
Подведение итогов. Выдача сертификатов. (Онлайн)

Пры неабходнасці ўсе жадаючыя могуць атрымаць індывідуальную кансультацыю па тэмах семінара.

Кантактныя асобы:

Грынько Мікалай Уладзіміравіч, дырэктар бібліятэкі, тэл.: 73-19-24, e-mail: ngrinko@grsu.by.

Місюкевіч Святлана Мечыславаўна, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій, тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by.

Падрабязней...

Віншуем Ларысу Іванаўну Лімар

Віншуем Ларысу Іванаўну Лімар, вядучага бібліятэкара аддзела камплектавання, навуковай апрацоўкі фондаў і арганізацыі каталогаў навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы з атрыманнем Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы.
Жадаем моцнага здароўя, дасягнення мэтаў і здзяйснення задуманага!


Падрабязней...

Доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі

Паважаныя калегі!

Навуковай бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі https://dvs.rsl.ru/. Доступ дзейнічае да 5 красавіка 2022 года.

Праца з сайтам ажыццяўляецца з камп’ютараў бібліятэкі і камп’ютарных класаў па наступных адрасах:

  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а (Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій);
  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116 (Чытальная зала для навуковых супрацоўнікаў (камп’ютар 1,2,3));
  • вул. Урублеўскага, 33, аўд. 212 (Абанемент вучэбнай літаратуры);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 103 (Бібліятэка юрыдычнага факультэта);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 7 (Бібліятэка факультэта бібялогіі і экалогіі);
  • вул. Захарава, 32, аўд. 15 (Бібліятэка педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры);
  • вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 218 (Бібліятэка факультэта эканомікі і кіравання і факультэта псіхалогіі);
  • вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 111 (Бібліятэка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 508 (Інжынерна-будаўнічы факультэт);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 704 (Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання);
  • вул. Леніна, 32, каб. 7 (Філалагічны факультэт).

 

Для работы з ЭБД РДБ адкрыйце сайт https://dvs.rsl.ru/ з дапамогаю браўзера Mozilla Firefox ці Cent.

Стварыце кабінет карыстальніка. Для гэтага прайдзіце рэгістрацыю. Для завяршэння рэгістрацыі звяжыцеся па тэлефоне з адміністратарам віртуальнай чытальнай залы РДБ ад ГрДУ імя Янкі Купалы – Святланай Мечыславаўнай Місюкевіч (39-65-73, misiukevich_sm@grsu.by; вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а).

Пасля пацвярджэння адміністратарам рэгістрацыі ў якасці карыстальніка ВЧЗ РДБ вам будзе даступна работа з дакументамі на сайтах https://dvs.rsl.ru/ і https://www.rsl.ru/ толькі з камп’ютараў універсітэта па ўказаных адрасах.

Падрабязную інструкцыю па рабоце з дакументамі ЭБД РДБ https://dvs.rsl.ru/ вы можаце спампаваць па спасылцы >>.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а, тэл. 39-65-73).

Падрабязней...